Чаго нам не хапае для добрай камунікацыі паміж актывіст_камі і журналіст_камі?
Прывітанне! Запрашаем беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак утульна правесці вечар чацвярга 25 ліпеня на вільнюскай нэтворкінг-сустрэчы!
Вы зможаце ўсталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыя, абмеркаваць міфы і рэчаіснасць пра вашу працу, падзяліцца класнымі практыкамі сумеснай працы або нават прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва.
Мы бяром на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі, з вас – добры настрой і гатоўнасць камунікаваць з іншымі гасцямі мерапрыемства.
Абавязкова папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы да 24 ліпеня ўключна https://forms.gle/3VeqZiZ9EGvkgBEt7.
Мерапрыемства арганізавана арганізацыяй ІншыЯ і аб’яданнем беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.
Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!
Мерапрыемства адбываецца ў рамках праекта «Together 4 values — JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі ІншыЯ і Razam e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.