Рэгістрацыя да 6 сакавіка 24:00
Прапануем разам з «Адчуй» акунуцца ў свет герояў, праблемы якіх так усім знаёмыя, праз партысіпатарную чытку п’есы Алены Іванюшэнкі «Шкура».
Партысіпатарная чытка ― сумесная імправізацыйная чытка п’есы , дзе кожны жадаючы можа прачытаць выбраны кавалак тэксту ці абраць адну з роляў.Тэкст п’есы будзе высланы на электронную пошту, каб вы маглі загадзя азнаёміцца з ім пры жаданні альбо, наадварот, пачуць тэкст упершыню падчас сумеснага прачытання. У п’есе «Шкура» Алены Іванюшэнка выкрываюцца праблемы падлеткавага гвалту і мізагініі. Маладыя гераіні здымаюць кіно, разважаючы над іншай гераіняй, якая аказваецца зборнай выявай усіх іх падлеткавых перажыванняў. У тэксце паказаны стэрэатыпы, якія транслююцца грамадствам, два шляхі для маладой дзяўчыны ― альбо «шлюхі», альбо нявінніцы.