15.04 — 29.05, анлайн-курс
Моладзевая асветніцка-адукацыйная ініцыятыва Гэта База запускае набор на анлайн-курс пра базавыя веды па правах чалавека. Гэта другі паток з абноўленным зьместам і фокусам на правы чалавека ў сытуацыі міграцыі.
Будзеце вывучаць такія пытаньні
— Якія правы чалавека існуюць, што гэта такое, і як яны працуюць
— На якой філязофіі/падыходзе грунтуюцца правы чалавека і дзеля чаго існуюць
— Якія правы маюць мігранты_кі і як забясьпечваюцца іхнія правы чалавека
— Што такое інклюзія і роўнасьць і якое значэньне яны маюць у сыстэме правоў чалавека
— Што можна рабіць пры парушэньні правоў. Лякальныя і больш шырокія дзеяньні для кожнага_ай
Напрыканцы праграмы вы атрымаеце сэртыфікат і распрацуеце ўласныя ідэі актыўных дзеяньняў, якія могуць быць рэалізаваныя з нашай мэнтарскай падтрымкай.
Трэнер курса – праваабаронца і сузаснавальнік Human Constanta Валдзіс Фугаш.
Курс рэалізуецца ў партнэрстве з БНМС «РАДА» (сайт і сацсеткі прызнаныя экстрымісцкімі матэрыяламі)
✅Падрабязьней пра праграму і расклад, а таксама падаць заяўку па спасылцы