Праграма для маладых беларускіх лідэраў(-к)
! Паспейце падаць заяўку да 30 красавіка ўключна
Калі вы — маладыя лідары(-кі), занятыя ў сферы інавацый і прадпрымальніцтва, і
— ва ўзросце 25-35 гадоў;
— маеце грамадзянства Беларусі;
— добра валодаеце англійскай мовай;
— маеце як мінімум два гады адпаведнага досведу працы і працаўладкаваныя ў цяперашні час;
— праяўляеце лідэрскія якасці і навыкі супрацоўніцтва,
то для вас адкрываецца выдатная магчымасць прайсці пяці-шасцітыднёвую стажыроўку ў амерыканскіх арганізацыях цягам траўня — чэрвеня 2025 года.
Больш падрабязную інфармацыю і спасылку на анкету вы знойдзеце на сайце.