Адукацыйны курс пра экалёгію, гендар і кліматычную справядлівасьць
На адукацыйным курсе ўдзельні_цы атрымаюць ідэі, як зрабіць іх жыцьцё больш экалягічна-сьвядомым праз разуменьне інтэрсэкцыйнага падыходу да экалёгіі. Абмяркуеце перакрыжаваньне экалёгіі й гендэрнай ідэнтычнасьці, эксплюатацыю жывёлаў і людзей, а таксама даведаецеся пра ўплыў моды на асяродзьдзе й правы працаў_ніц. Акрамя гэтага, мы навучыцеся крафтывізму й кастамізацыі адзеньня для больш экалягічнага выкарыстаньня рэчаў.