Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

«Рабі смела!»

20.05

Делай смело
4.2
(5)

Базавы адукацыйны курс па арганізацыі мерапрыемстваў

Марыш зладзіць сваё першае мерапрыемства, але не ведаеш з чаго пачаць? На практычным базавым афлайн-курсе «Рабі смела!» мы падзелімся сваімі «рэцэптамі» паспяховых мерапрыемстваў, якія змяняюць свет да лепшага. Дапаможам знайсці «інгрэдыенты», якіх не стае для тваіх мерапрыемстваў, бо самі ведаем, як бывае складана і страшна пачынаць штосьці новае. 

Чаго чакаць

Па выніках курсу ты:

    • будзеш ведаць агульную логіку падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў;
    • вызначыш мэтавую аўдыторыю сваіх мерапрыемстваў;
    • складзеш бюджэт мерапрыемства;
    • даведаешся што такое скразныя каштоўнасці і як праводзіць мерапрыемствы з іх улікам;
    • будзеш мець гатовую канцэпцыю будучага мерапрыемства;
    • атрымаеш досвед арганізацыі і правядзення свайго мерапрыемства; 
    • атрымаеш падтрымку ў працэсе падрыхтоўкі і зваротную сувязь па выніках мерапрыемства.

Для каго

  • Курс разлічаны на беларускіх актывіст_ак, якія толькі пачынаюць свой шлях у арганізацыі мерапрыемстваў і не маюць (або маюць мала) вопыту ў арганізацыі мерапрыемстваў (анлайн/афлайн). 
  • Нам важна, каб у цябе была ідэя будучага мерапрыемства. Тады курс будзе для цябе сапраўды карысным і практычным! Вітаюцца ідэі любога фармату і маштабу, на любой стадыі прапрацаванасці!
  • Курс будзе праходзіць афлайн у Вільнюсе (Літва), таму табе трэба мець магчымасць прыехаць сюды з 1 па 6 ліпеня. 

Арганізатар_кі курса прадугледжваюць пражыванне і харчаванне для ўдзельні_ц з іншых гарадоў і пакрываюць (цалкам ці часткова) выдаткі на праезд.

Арганізатар_кі не дапамагаюць з атрыманнем візы для праезда ў Літву!

Як будзе праходзіць

Курс будзе складацца з 2 частак:

  1.  Афлайн-інтэнсіў,  які будзе праходзіць з 1 па 6 ліпеня 2024 (уключаючы дні прыезду і ад’езду) у Вільнюсе, Літва. Цягам чатырох працоўных дзён мы будзем вывучаць тэорыю і разам практыкавацца ў планаванні мерапрыемстваў. Па выніках інтэнсіву вы зробіце свае першыя планы мерапрыемстваў.
  2.  Самастойная практыка  цягам ліпеня-жніўня 2024. Пасля афлайн-інтэнсіву лепшыя ідэі змогуць атрымаць падтрымку для рэалізацыі.

Мовы курса: беларуская і руская.

Удзельні_цы, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць сертыфікаты.

Як трапіць

Каб навучацца на курсе, неабходна запоўніць форму ніжэй альбо па спасылцы да 23:59 20 траўня. Не пазней 28 траўня ты атрымаеш запрашэнне на пошту, якую пазначыш пры запаўненні анкеты. Колькасць месцаў абмежаваная, таму мы пакідаем за сабою права абіраць удзельні_ц, сыходзячы з той інфармацыі, што будзе прадстаўленая ў анкетах. Пры патрэбе ўдакладнення інфармацыі з анкеты мы звяжамся з табою дадаткова па пазначаных кантактах і можам прапанаваць правесці невялічкае інтэрв’ю.

 

 

Хто арганізоўвае

Заняткі ў межах курсу будуць праводзіць прадстаўнікі і прадстаўніцы каманды арганізацыі «ІншыЯ», якія маюць больш за 10 гадоў вопыту правядзення мерапрыемстваў рознага фармату і маштабу. Дадаткова да ўдзелу ў афлайн-інтэнсіве будуць прыцягвацца беларускія эксперт_кі ў сферы скразных каштоўнасцяў і праектнага менеджменту.

Калі ў цябе ўзніклі пытанні па правядзенні курсу — смела пішы на пошту info@theothersby.org з пазнакай у тэме ліста «Рабі смела!».

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 4.2 / 5. Количество оценок: 5

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
20.05

Место проведения

Вільнюс, Літва
Vilnius,Lithuania+ Карта Google