Дыскрымінацыя — частка сацыяльнай рэальнасці. Не толькі па ўсім свеце і Еўропе — у Беларусі таксама яна ёсць. І гэта можа здарыцца з кожным і кожнай з нас. Заканадаўчыя і культурныя забароны, стэрэатыпы і стыгматызацыя, мова і вобразы — дыскрымінацыя можа выяўляцца ўсюды.
✋🏼 🤚🏼Мы ведаем, што гэта — не норма жыцця. Важна ўмець папярэджваць, заўважаць і рэагаваць на такія выпадкі, каб наша асабістае жыццё, жыццё грамадства, краіны і свету было лепш. Розныя — роўныя.
🚻 Падчас мерапрыемстваў у межах Тыдня вы зможаце даведацца пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца жанчыны, мужчыны, студэнты, падлеткі. Вы ўбачыце маштабы праблемы дыскрымінацыі, як з ёй можна спраўляцца і хто гэтым займаецца.
Мы верым у тое, што веды і нават мінімальныя салідарныя дзеянні могуць змяніць грамадства да лепшага.
❓НАВОШТА: папулярызацыя ідэяў павагі і роўнасці (недыскрымінацыі).
❓ЧАМУ: рост папулярнасці радыкальных ідэяў і рухаў па ўсім свеце.
❓ШТО: шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі з 9 па 16 лістапада.
🖤Створым свята роўнасці і недыскрымінацыі разам!
📆Расклад Тыдня:
📌 6/11, Бабруйск, 18:00-21:00 — кінапрагляд і дыскусія “Антысемытызм і ксенафобія: адкуль што бярэцца?”, Тайм-клуб «1387»
📌 9/11, Менск, 19:00 — прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, Другі Паверх
📌 10/11, Менск, 13:30-23:00 — адукацыйна-забаўляльны Ўік-энд “Розныя-Роўныя”, Корпус
📌 11/11, Менск, 12:00-16:00 — футбольнае свята “Гуляюць усе!”, пляцоўка ў Парку Горкага
📌 11/11, Віцебск, 13:00-16:00 — Жывая Бібліятэка, Арт-паб «Торвальд»
📌 13/11, Брэст, 19:00-21:00 — сацыяльная гульня “Іншы погляд”, Краўдфанд-кафэ «Грунтоўня»
📌 14/11, Магілеў, 19:00 — прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, “Неба”
📌 16/11, Гомель, 18:45 — прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, Цэнтр Беларускай Мовы
📌 16/11, Брэст, 19:00 — прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, Дзедзіч
Тыдзень ініцыюецца Праваабарончай арганізацыяй Human Constantaпры падтрымцы Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі Жывая Бібліятэка Беларусь з удзелам Валантэрская Служба «Вясны», МОО «Гендерные перспективы», праваабарончай ініцыятывы Журналісты за талерантнасць, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў / Belarusian Students’ Association(ЗБС), РПГА Правовая инициатива, Праўныя Дарэктары, Цэнтр Беларускай Мовы ў Гомелі, Киноклуб 451F, ініцыятывы Legalize Belarus, праэкта пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUT, Y-PEER Belarus.
Для даведкі: Еўрапейскае аб’яднаньне супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United for Intercultural Action штогод у лістападзе абвяшчае і заклікае далучацца да Кампаніі International Day Against Fascism and Antisemitism ў памяць пра мінулае і ў знак пратэсту супраць сучасных формаў фашызму і антысэмітызму.