Мала ведаеце пра псіхічныя захворванні? Хацелі б пагутарыць з людзьмі з такімі захворваннямі ды пераканацца, што гэта можа не перашкаджаць актыўнаму жыццю ў грамадстве?
Альбо вы жадаеце пазнаёміцца з іншымі героямі гэтага мерапрыемства, сярод якіх сваякі людзей з псіхічнымі разладамі, урач-псіхіятр і прадстаўнікі супольнасці дапамогі людзям з азначанымі захворваннямі?
Тады прыходзьце на Шчырыя размовы пра псіхічнае здароўе 15 кастрычніка ў High Voltage (вул. Дзяржынскага, 50, Брэст).
Вы зможаце паразмаўляць з азначанымі людзьмі, задаць пытанні, якія вас цікавяць, і даведацца нешта новае. Гэта не лекцыя ці прэзентацыя, гэта камунікацыя з першакрыніцамі інфармацыі ў невялікіх групах па 3-5 чалавек за кубачкам кавы ці гарбаты. Пасля такіх размоў вашае стаўленне да тэмы псіхічнага здароўя дакладна зменіцца.