Рэзідэнцыя для праваабаронцаў
Праграма ў Нідэрландах для тых, хто займаецца правамі чалавека і знаходзіцца ў небяспецы.
Для каго: актывіст_кі, культдзеяч_кі, творцы, даследчы_цы, якія займаюцца правамі чалавека.
Калі: 3 месяцы з сакавіка, чэрвеня і верасня 2025.
Запрашаюць людзей розных творчых і даследчых прафесій, у тым ліку актывіст_ак, юрыст_ак, праваабарон_ак і г.д., якія працуюць над прасоўваннем правоў чалавека і дэмакратыі ва ўсім свеце. Shelter City прапануе часовае пражыванне ў 14 гарадах Нідэрландаў, дзе можна аднавіць сілы і атрымаць індывідуальную падтрымку. Чакаецца, што пасля заканчэння рэзідэнт_кі вернуцца з новымі інструментамі і энергіяй у свае краіны.
Дэдлайн: 30 жніўня 23:59 CEST.
Падрабязней на сайце Шэлтара.