Па тэме «Гендарная роўнасць» у Берліне
Запрашаем беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак на тэматычны стадзі-тур у Берлін 17-19 лютага.
Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя адкрыта да 26.01 уключна праз форму https://forms.gle/bD9hUgD8PR13ccuZ8. Вынікі адбору будуць абвешчаны не пазней за 31.01. Для абраных удзельні_ц праграму і лагістычныя падрабязнасці мы адправiм асобным лістом.
Тым, хто не жыве ў Берліне, будуць пакрытыя выдаткі на дарогу ў Берлін 16 лютага і абратна 20 лютага. Удзельні_цы таксама будуць забяспечаны пражываннем падчас мерапрыемства.
Мерапрыемства ладзяць арганізацыя ІншыЯ і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V.
Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!
Таксама нагадваем, што плануюцца яшчэ два стадзі-тура: каб першымі атрымаць пра іх інфармацыю, запоўніце гэтую форму https://forms.gle/wsVk9eu56Xh1Dzm89. Калі ласка, майце на ўвазе, што ў рамках праекта мы можам запрасіць аднаго чалавека толькі на адзін са стадзі-тураў.