Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Тыдзень супраць фашызму і антысэмітызму

09.11.2019 - 17.11.2019

0
(0)

З 9 па 17 лістапада 2019 году Human Constanta разам з партнёрскімі арганізацыямі і ініцыятывамі ініцыюе правядзенне ў Беларусі мерапрыемстваў у межах чарговага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысэмітызму ў Беларусі — за роўнасць і інклюзію.

Думаеш, у Беларусі няма фашызму, таму што няма генацыду, прамой сегрэгацыі і сучасных гета? У нас для цябе ёсць дзве навіны. Дрэнная — нікуды не зніклі і квітнее дыскрымінацыя людзей па розных прыкметах (гендар, інваліднасць, этнічнасць, светапогляд, сацыяльны статус і інш.), усё гучней становіцца мова варожасці.

Добрая — ёсць людзі, ініцыятывы і арганізацыі, неабыякавыя да гэтага і мы распавядзем табе пра іх, падзелімся думкамі і ведамі пра выклікі ды прапануем сумесныя дзеянні для іх вырашэння. Цэлая серыя мерапрыемстваў у розных гарадах ужо запланаваная і мы спадзяемся, што спіс яшчэ будзе папаўняцца:

10 лістапада — у Брэсце адбудзецца прагляд і абмеркаванне фільма “Хваля (“Эксперымент 2”)” разам з Human Constanta. Месца: Прастора КХ, пачатак а 17:00. Сустрэчы ў ВК і ФБ.

10 лістапада — Kінаклуб MAKEOUT запрашае на прагляд і абмеркаванне фільма «Чорны кланавец». Пачатак а 19:00. Паказ бясплатны, але неабходна абавязковая рэгістрацыя па спасыле.

11 лістапада — гутаркавы клуб ангельскай мовы запрашае на сустрэчу з Валдзісам Фугашам па тэме “The roots of discrimination and inequality”. Пачатак а 19:00, на клуб уваход вольны, патрэбна рэгістрацыя па спасылцы. Месца: “Тэрыторыя Правоў”, метро “Уручча”, вул. Ложынская 16-404.

13 лістападаВечар ЛГБТ і квір паэзіі у Менску! Месца: прастора “Другі Паверх” (пр. Машэрава 9/8), пачатак а 19:00.

15 лістапада — у Магілеве ініцыятыва “Новыя Рэгіёны” запрашаюць на лекцыю пра сорам, самадыскрымінацыю і ўнутраную гамофобію з Андрэем Завалеем. Пачатак а 18:00. Інфармацыю пра месца і спасыл на рэгістрацыю можна будзе знайсьці ў Інстраграме ініцыятывы.

15 лістапада — у Брэсце WatchDocs Belarus зладзяць прагляд і абмеркаванне дакумэнтальнага фільма «Выхад»/Exit разам з экспэрткай па тэме “экстрэмізм” Настай Лойкай. Месца: Прастора КХ, пачатак а 19:00.

16 лістапада — публічная размова-дыскусія на тэму “Роля сучаснай літаратуры ў фармаванні культуры роўнасці” з удзелам пісьменніка Альгерда Бахарэвіча і іншых цікавых людзей. Месца: Хаб “IMAGURU”, вул. Фабрыцыюса 4, пачатак а 19:00.
17 лістапада — фінальнае мерапрыемства Тыдня — адукацыйна-забаўляльны Ўік-энд “Розныя-Роўныя”, у межах якога адбудзецца публічныя лекцыі-дыскусіі, крутыя прэзэнтацыі і магутны канцэрт! Месца: прастора Культурны Хаб ОК16 (вул. Кастрычніцкая 16/27), з 13:30 па 23:00. Падрабязнасці неўзабаве ў сустрэчы Тыдня.

Падрабязнае апісанне зместу мерапрыемстваў, часу і месца іх правядзення з’явяцца ў бліжэйшыя дні на тэматычных старонках Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму (спасылка на VK i Facebook Тыдня).

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны!

Агульнаеўрапейскі Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму ініцыяваны Еўрапейскім аб’яднаннем супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.

 

 

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Начало:
09.11.2019
Окончание:
17.11.2019

Организатора

Human Constanta
Посмотреть сайт Организатора