Калі вы ведаеце, што вельмі хутка зіма, як вы сябе адчуваеце? Мабыць, патрэбны кубачак кавы ці духмянай гарбаты, а мабыць – гісторыі тых, хто кожны дзень сутыкаецца з вялікай колькасцю стэрэатыпаў, забабонаў ды негатыўных усталёвак, якія задае грамадства. Мы ўпэўненыя, што гэта можна змяніць і адчыніць дзверы новым ведам і пазнаёміцца з Іншым, непаўторным. Канешне, звычайна мы бачым толькі тое, што побач з намі, але выйсце заўжды ёсць – запрашаем вас на восеньскую Жывую Бібліятэку, якая пройдзе ў Мінску 11 лістапада.
Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, дзе сустракаюцца Кнігі – людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для “большасці” лад жыцця альбо светапогляды, і Чытачы – удзельнікі мерапрыемства. Чытачы прыходзяць, рэгіструюцца, атрымоўваюць картку чытача і ідуць запісвацца да тых Кніг, якія іх цікавяць. Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць людзям жыццё. Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў вы можаце знайсці на гэтым сайце.
Зацікавіліся?
Уваход на мерапрыемства вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю ў форме ніжэй альбо па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 22:00 10 лістапада. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.
Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.
Да сустрэчы на Жывой Бібліятэцы!
Галерэя ТUT.BY абсталявана пандусам і ліфтам, маецца паркоўка для аўто, можна знайсці месца для ровара.