Кожны чалавек адзіны і непаўторны. У кожнага ёсць нешта асаблівае, сваё, што не ўбачыш адразу. Але і ў гэтай разнастайнасці ёсць пэўная сістэма , у якую мы, як яе дэталькі, паспяхова ўключаныя. Але, як заведзена светам: разам з сістэмай існуе і тое, што яе разбурае ці змяняе. Пагадзіцеся, што ўсё, што можа нам перашкаджаць ці шкодзіць лічыцца варожым. Але гэтак не заўсёды. Іншая, новая дэталь у механізме шкодзіць толькі, калі не прыцерлася. Тое самае і ў механізме грамадства: Іншыя людзі выклікаюць непаразуменне і перапалох толькі тады, калі мы іх не ведаем.
Большасць ведаў можна атрымаць з кніг. Але ізноў: усе людзі розныя, пра ўсіх кніжак не напішаш. І нават, калі паспрабаваць – не атрымаецца! Але веды пра такіх людзей атрымаць ўсе ж магчыма. І як не дзіўна з кніг! Але не звычайных — Жывых! Менавіта для таго, каб пазнаёміцца і парушыць пэўныя стэрэатыпы Іншыя людзі і сталі кнігамі! Кнігамі ў эксклюзіўнай вокладцы і унікальным матэрыялам ў сабе: са сваімі гістрыямі, прыгодамі і выпадкамі.
Падаецца, нашаму механізму не патрэбны перабоі? Ну тады давайце знаёміцца!
Калi: 27 траўня
Час: 13.00 – 18.00
Дзе: Сталоўка XYZ, вул. Фабрыцыўса 4
Уваход ВОЛЬНЫ! Але папярэдне неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 альбо запоўніць яе ніжэй да 23.59 25 траўня. Усе зарэгістраваныя чытачы 26 траўня атрымаюць электронную версію поўнага каталога кніг.
Да сустрэчы на Жывой Бібліятэке!