Далучайся💜
З 21 сакавіка па 2 красавіка 2023 года каманда Human Constanta ініцыюе чарговы Тыдзень асьветніцкіх дзеяньняў за роўнасьць і інклюзію!
Гэтым тыднем пойдзе гаворка пра людзей з досьведам зьняволеньня. Гэта няпростая тэма, якая стала адчувальнай рэчаінасьцю для шматлікіх беларус_ак. Варта зьвярнуць увагу ня толькі на тых людзей, што аказаліся ў няволі па палітычных матывах.
У рамках Тыдня плянуюцца некалькі мерапрыемстваў, інфармацыю аб каторых вы зможаце знайсьці ў тэматычным інстаграме (@roznyjarounyja).