Пройдзе 23-25 чэрвеня
ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр запрашаюць на варштат пра этычную і правамерную працу з персанальнымі дадзенымі для беларускіх НДА, якія працуюць у краіне і за мяжой.
Па выніках варштату ўдзельні_цы:
- Атрымаюць паглыбленыя веды аб інфармацыйнай прыватнасці, сучасных пагрозах і адказнасці НДА перад супрацоўні_цамі, прыхільні_цамі і законам.
- Даведаюцца якімі нормамі мусіць кіравацца арганізацыя, каб абараняць персанальныя дадзеныя, якія дакументы і працэдуры мусіць распрацаваць, як выбраць інструменты апрацоўкі дадзеных.
- Разбяруць кейсы і тыповыя памылкі НДА ў апрацоўцы дадзеных.
- Складуць план зменаў у арганізацыі, скіраваных на больш эфектыўную і адказную працу з дадзенымі.
Для каго варштат?
Мэнэджар_кі НДА і тыя, хто прымае рашэнні ў камандзе, якія хочуць падвысіць культуру працы з персанальнымі дадзенымі ў сваёй арганізацыі.
Трэнеры: Аляксей Казлюк і Марыя Арнст.
Варштат спалучае лекцыі эксперта_к, абмеркаванні і абмен досведам, разбор кейсаў, самастойныя і сумесныя практыкаванні. Мы чакаем, што па выніках удзельні_цы змогуць спланаваць змены ў арганізацыі, скіраваныя на больш адказную і бяспечную працу з дадзенымі, а таксама выкананне патрабаванняў GDPR (General Data Protection Regulation).
Калі? Дзе? Як?
- 23-25.06 (вечар пятніцы, поўны дзень у суботу, частка дня ў нядзелю). Удзел ва ўсёй праграме варштату абавязковы!
- Вільнюс, Літва. Дакладнае месца будзе паведамлена адабраным удзельні_цам.
- Мова варштата: беларуская.
❗Звярніце ўвагу, што арганізатар_кі варштата НЕ пакрываюць выдаткі на пражыванне і транспарт. Падчас мерапрыемства ўсе ўдзельні_цы будуць забяспечаны харчаваннем.
‼️ Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы https://forms.gle/WEr9yVA4HMJn7g2T8 і адкрытая да 23:59 18.06. Вы атрымаеце запрашэнне на варштат не пазней за 20.06 уключна.
Тэмы, якія будуць разгледжаны на варштаце:
- Тэорыя і гісторыя інфармацыйнай прыватнасці.
- Як НДА перастаць быць часткай праблемы і стаць часткай рашэння.
- Што такое персанальныя дадзеныя, спецыяльныя персанальныя дадзеныя, ананімізаваныя дадзеныя.
- Кантралёр, працэсар, суб’ект дадзеных, DPA, DPO.
- Прынцыпы апрацоўкі персанальных дадзеных паводле GDPR.
- Згода і іншыя законныя падставы для апрацоўкі.
- Правы суб’ектаў, перадача дадзеных трэцім асобам і за мяжу.
- Разбор кейсаў: арганізацыя мерапрыемстваў, кансультацый, стажыровак, адукацыйных праграм, справаздачнасць і іншыя сітуацыі апрацоўкі.
- Мэнэджмэнт персанальных дадзеных у арганізацыі: мэпінг, працэдуры, дакументы, навучанне каманды.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на пошту [email protected].
Гэты варштат з’яўляецца часткай серыі сумесных дзеянняў ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр па прасоўванні тэмаў прыватнасці і працы з персанальнымі дадзенымі сярод грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Сачыце за сацсеткамі арганізатар_ак і не прапусціце анонсы наступных падзей і карысныя матэрыялы.
Колькасць праглядаў: 55