Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Важны нэтворкінг у Вільні

11.09

Важны нэтворкінг у Вільні
5
(1)

Якіх кампетэнцый не хапае НДА і медыям, каб эфектыўна камунікаваць і ствараць новыя сэнсы

Нэтворкінг адбудзецца ў Вільні 12 верасня а 19:00. Мерапрыемства арганізавана Беларускай асацыяцыяй журналістаў у партнёрстве з арганізацыяй «ІншыЯ».

Беларуская асацыяцыя журналістаў многія гады дапамагае будаваць масты паміж медыямі і НДА. Абедзве нашыя сферы — гэта сектары, якія заўсёды з’яўляюцца драйверамі пазітыўных зменаў.

У новай, вымушана эмігранцкай сітуацыі праблема актуальная, як ніколі: многія былыя сувязі разбураныя ў выніку пераезду, у арганізацыі і ў медыі прыйшлі новыя людзі. Для аднаўлення эфектыўных стасункаў БАЖ сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта неўзабаве распачне адукацыйны курс па камунікацыях.

Але перад курсам мы хацелі б запрасіць прадстаўнікоў і прадстаўніц медыяў і НДА, блогераў і блогерак, актывістаў і актывістак на нэтворкінг, каб абмеркаваць, якіх кампетэнцый не хапае НДА і медыям, каб эфектыўна камунікаваць.

Мы запрашаем:

  • журналістаў і журналістак, усіх прадстаўнікоў і прадстаўніц медыяў;
  • прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА;
  • актывістаў і актывістак, блогераў і блогерак і наогул усіх, каму цікавая дадзеная тэма.

Удзельнікі і ўдзельніцы сустрэчы змогуць усталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыямі, абмеркаваць прафесійныя пытанні, падзяліцца практыкамі сумеснай працы або прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва.

Арганізатары бяруць на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 11 верасня.

Зарэгістравацца

Пацверджаныя ўдзельніцы і ўдзельнікі атрымаюць ад БАЖ ліст з усімі дэталямі.

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
11.09

Место проведения

Вільнюс, Літва
Vilnius,Lithuania

Организатора

Беларуская асацыяцыя журналістаў
Посмотреть сайт Организатора