Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Відэафестываль PLURAL+ па тэме міграцыі і сацыяльнай інтэграцыі

30.06.2023

5
(2)

Відэафестываль PLURAL+ запрашае моладзь ад 12 да 25 гадоў прадставіць на конкурс арыгінальныя і крэатыўныя відэаролікі на тэмы міграцыі, разнастайнасці і сацыяльнай інтэграцыі і перадухілення ксенафобіі.

PLURAL+ – гэта сумесная ініцыятыва Альянсу цывілізацый ААН і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

Ролікі могуць быць у любым жанры, працягласцю ад 1 да 5 хвілін.

Моладзевы відэафестываль PLURAL+ мае тры ўзроставыя катэгорыі:

  • да 12 гадоў;
  • ад 13 да 17 гадоў;
  • ад 18 да 25 гадоў.

Людзі, якія зʼяўляюцца ў відэа, неабавязкова павінны быць маладымі. Галоўнае, каб відэа адлюстроўвала думкі і меркаванні маладога рэжысёра аб міграцыі, разнастайнасці, сацыяльнай інтэграцыі і ксенафобіі.

Асоба, якая прадстаўляе відэаролік, павінна прымаць актыўны ўдзел у яго стварэнні. Напрыклад, як рэжысёр, сцэнарыст, аператар, рэдактар, актор, каардынатар і г.д.

 Дэдлайн падачы заявак:  30 чэрвеня 2023 года

Больш інфармацыі Падаць заяўку

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 2

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
30.06.2023