Вэбінар
Нягледзячы на складаныя і крызісныя часы, беларускі грамадскі сектар працягвае працаваць. Але як пры гэтым НДА ўзаемадзейнічаць з беларускімі медыямі: каму пісаць, як дагрукацца да рэдакцый, як прасоўваць свае прадукты і праекты?
Запрашаем на вэбінар «Як НДА сябраваць з медыямі» PR-спецыялістаў і супрацоўнікаў НДА, якія хочуць наладзіць больш эфектыўную камунікацыю, а таксама ўсіх тых, хто займаецца прасоўваннем ініцыятыў, адвакатаваннем сацыяльных праблем і шукае дзейсныя спосабы зрабіць сваю працу прыкметнай.
Калі? Дзе? Як?
- 17 кастрычніка, з 18:00 да 20:30 па Вільні, 17:00-19:30 па Варшаве, 19:00-21:30 па Тбілісі;
- у рамках анлайн-курса «Эфектыўныя камунікацыі для НДА і медыяў», які Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць сумесна з Фондам ім. Фрыдрыха Эберта;
- дэдлайн падачы заявак 16 кастрычніка, 18:00 па Вільні. Тым, хто ўжо ўдзельнічае ў курсе, рэгістравацца на вэбінар, не трэба;
- запрашэнне і спасылку на вэбінар вы атрымаеце на сваю паштовую скрыню за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінара.
Пагаворым пра ўсё:
- пра болі, складанасці і патрэбы;
- як будаваць сваю працу (і пры чым тут інфармацыйная стратэгія);
- як на працэсы ўплывае нэтворкінг (і як яго выбудоўваць);
- якія ёсць прылады для працы са СМІ (працоўныя);
- пытанні бяспекі.
Рэгістрацыя
Колькасць праглядаў: 1