Вебінар
Юрыдычны дыскусійны клуб сумесна з «ІншыЯ» запрашае адваката_к, юрыста_к, праваабаронцаў і спецыяліста_к некамерцыйных арганізацый на вебінар, прысвечаны тэме віктымблэймінгу.
Віктымблэймінг — гэта распаўсюджаная сацыяльная з’ява, калі пацярпел_ую пачынаюць абвінавачваць у тым, што з ей/ім адбылося. Гэта можа тычыцца любога віду гвалту — ад сэксуалізаванага да хатняга і нават эканамічнага.
Замест таго, каб засяродзіць увагу на аўтар_цы агрэсіі, грамадства, у тым ліку часам і прафесіянал_кі, засяроджваюцца на тым, што зрабіла або не зрабіла ахвяра, каб прадухіліць тое, што здарылася.
Гэты феномен глыбока ўкаранёны ў культурных, гендарных і сацыяльных стэрэатыпах грамадства. Гэтыя стэрэатыпы не толькі неправамерныя, але і могуць прыводзіць да сур’ёзных наступстваў.
Для спецыяліст_ак разуменне віктымблэймінгу крытычна важнае, бо гэта наўпрост уплывае на працу з пацярпелымі. Эмпатыя, правільнае стаўленне і абарона пацярпелых ад абвінавачанняў могуць адыграць ключавую ролю ў правасуддзі. Спецыяліст_кам неабходна распазнаваць, як стэрэатыпы і прадузятасць уплываюць на ўспрыманне спраў, асабліва тых, што звязаныя з гвалтам або дыскрымінацыяй.
Прафесіянал_кам важна быць падрыхтаванымі не толькі юрыдычна, але і этычна, каб дапамагчы сваім кліент_кам адчуваць сябе абароненымі і пачутымі. На вебінары пагаворым пра тое, як распазнаваць праявы віктымблэймінгу, супрацьстаяць стэрэатыпам і будаваць этычныя стратэгіі абароны, што зробіць вашу практыку больш прафесійнай і гуманнай.
Рэгіструйцеся і да сустрэчы на мерапрыемстве.