Чым маецеся восеньскімі вечарамі?
Як даўно вы заходзілі ў бар пачытаць?
Раім завітаць у нядзелю 18 лістапада ў Red Bar, дзе мы ладзім восеньскую Жывую бібліятэку🤓
На Жывой бібліятэцы замест кніг — людзі з сваімі гісторыямі, а замест чытання — размова. У якасьці жывых кніг тыя, хто сутыкаюцца са стэрэатыпамі або непаразуменнем з боку грамадства.
Як звычайна, за тыдзень да ЖБ пачнём знаёміць з Кнігамі. Заходзь у суполку цікавіцца навінамі!
Сустракаемся «чытаць» 18 лістапада а 16й гадзіне ў Red Bar!