Культурна-адукацыйная платформа “Першы крок” у Мазыры запрашае на Жывую Бібліятэку 5.0!
Жывая Бібліятэка — фармат камунікацыі, дзе ў якасці Кніг выступаюць людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на пытанні Чытачоў і Чытачак. Мэта Жывой Бібліятэкі — барацьба са стэрэатыпамі і падтрымка прынцыпа разнастайнасці грамадства.
Радыя пазнаёміць вас з Жывымі Кнігамі лістападаўскай Бібліятэкі:
— Глаша “Радыё-дыджэй”. Як (НЕ)лёгка размаўляць з мікрафонам шчыра
— Аля “Аднаўленне пасля цяжкой хваробы”
— Елена “Дэпрэсія як захворванне”
Калі: 14 лістапада, 17.00 (пачатак ЖБ а 17.30)
Дзе: г. Мазыр, вул. Пралетарская, 49 (пляцоўка #першыкрокspace)
Абавязковая рэгістрацыя ў інстаграме ў паведамленнях @pershykrokmozyr.
Беражыце сябе і насіце маскі.
Мерапрыемства ладзіцца ў межах праекта RegiOn, які ў Мазыры рэалізуецца Культурна-адукацыйнай платформай “Першы крок” і Цэнтрам “Жывая Бібліятэка”.