21 лютага «Арт Сядзіба» традыцыйна ладзіць «Свята роднай мовы». Сёлета святкуем разам з Жывой Бібліятэкай!
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.
Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.
21 лютага / Кафэ «Грай».
УВАХОД ВОЛЬНЫ! Але трэба запісацца: https://vk.com/dzenmovy2018?w=app5708398_-160757660
У праграме таксама чакаецца Жывая Бібліятэка, літаратурная частка, дзіцячая пляцоўка і пляцоўка ў гонар #БНР100
У другой палове вечара адбудзецца акустычны выступ гуртоў:
👉 Rahis;
👉 MIKITA;
👉 :B:N:;
👉 The Superbullz.