16 сакавіка (субота) ў прасторы Lo-Fi Customs з 13:00 да 22:00 адбудзецца вялікі адукацыйна-забаўляльны ўік-энд “Розныя-Роўныя”, падчас якога вы зможаце даведацца на шмат новага, пазнаёміцца з іншымі неабыякавымі да гэтых праблемаў людзьмі і выказаць падтрымку ды салідарызавацца з тымі, хто сутыкаецца з дыскрымінацыяй. Таксама пад час мерапрыемства будзе праведзена першая Жывая Бібліятэка ў гэтым годзе.
Расклад актыўнасцяў мерапрыемства:
13:00 — 14:30 Лекцыя-дыскусія “Сучасны гуманітарны антыфашызм, ягоныя ворагі і “памылковыя сябры”. Як супрацьстаяць расізму і ксэнафобіі ў эпоху постмадэрна?” з Канстанцінам Баранавым.
14:45 — 19:00 Жывая Бібліятэка.
20:00 — 22:00 Канцэрт “Музыка супраць дыскрымінацыі” з удзелам гуртоў Ксилема і ТЛУШЧ.
Увага: з 13:00 да 17:00 будзе працаваць праект «Падворкі» (дзіцячыя пляцоўкі на мерапрыемствах і пры карпарацыях).
Усе актыўнасці бясплатныя (у тым ліку дзіцячая зона). Для эканоміі часу наведвальнікам Жывой Бібліятэкі трэба прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы http://bit.ly/2XPSRFD!
Мерапрыемства праводзіцца ў межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці. Падрабязны расклад актыўнасцяў можна пабачыць на старонцы Тыдня.
Прыходзьце самі і прывадзіце сяброў ды знаёмых — створым свята роўнасці і недыскрымінацыі разам!