Як правесці вечар чацвера цікава і весела? Канешне ж, завітаць у Жывую Бібліятэку!
Мы з задавальненнем запрашаем вас на чарговую сустрэчу Жывой Бібліятэкі – месца, дзе пашыраюцца межы свядомасці, разбураюцца стэрэатыпы, з’яўляюцца новыя ідэі і нестандартныя думкі.
Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, напоўненае жывымі зносінамі, пытаннямі і шчырымі адказамі. Яна дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё. Запрашаем вас на незвычайнае мерапрыемства, дзе вы зможаце за кубачкам гарбаты з печывам пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць на вуліцы ці сярод сваіх знаёмых.
Кожны Чытач, кожная Чытачка дакранецца да самага незвычайнага і прыцягальнага для сябе, зможа перажыць новыя эмоцыі, даведацца пра нетыповы досвед людзей, пазнаёміцца з Іншым.
Наша сустрэча адбудзецца ў тайм-клубе «1387» (вул. Чангарская, 54).
Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы да 21:00 25 красавіка. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.
Чакаем вас і вашых сяброў!