Сябры, запрашаем вас на Жывую Бібліятэку! Сустракаемся ў нядзелю, 3-га чэрвеня, і «чытаем» з 12:00 да 16:00 у тайм-клубе «1387».
Жывая Бібліятэка – гэта не звычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам кніг выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, гатовыя адказваць на любыя пытанні. Кніга – гэта чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для большасці лад жыцця альбо светапогляд.
Кожны Чытач, кожная Чытачка дакранецца да самага незвычайнага і прыцягальнага для сябе, зможа перажыць новыя эмоцыі, даведацца пра нетыповы досвед, пазнаёміцца з Іншым.
Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы https://goo.gl/forms/IAMq48q7i1UtYZ6H3 да 21:00 2 чэрвеня. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.
Чакаем вас і вашых сяброў!