Жывая Бібліятэка ў Барысаве адчыняе Тыдзень роўнасці і інклюзіі, якая пройдзе ў Беларусі з 15 па 23 сакавіка
З гісторыямі Жывых Кніг звязаны розныя стэрэатыпы ў грамадстве, якія ў вас будзе магчымасць развеяць.
У праграме: 5-6 Кніг, 3 чытацкія сесіі, гарбата-печыўкі, карэктная камунікацыя і шмат нагод падумаць
Калі: 15 сакавіка, 14:00 — 17:00
Дзе: кафэ «Фабрыка», вул. Даўмана, 78
Уваход бясплатны, ўзроставае абмежаванне 14+
Калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы: https://forms.gle/hjoA9r3Lq4x67U477
Напярэдадні мерапрыемства мы адправім каталог з апісаннем Кніг на e-mail.
Паглядзіце гэты кароткі ролік, каб зразумець, што такое Жывая Бібліятэка: https://youtu.be/-Wr2BaMPnGY