24 лістапада, нядзеля, у Red Bar у Маладзечна адбудзецца Жывая Бібліятэка.
На Жывой бібліятэцы замест кніг – людзі, якія сутыкаюцца са стэрэатыпамі ці дыскрымінацыяй у грамадстве. Чытач – гэта ты, мой сябра (той, хто прыходзіць паслухаць і задаць Кнізе пытанні).
На ЖБ у нас тры сесіі чытання па 30 хвілін. Кожным новым разам Чытачы выбіраюць іншую Кнігу, якую хочуць паслухаць. Далучыцца да чытання можна з любой сесіі.
Пасля ЖБ уладкоўваемся на дыванчыках і глядзім дакументалку ад Watch Docs. Watch Docs арганізуюць паказы фільмаў звязаных з правамі чалавека. Гэтым разам да прагляду “Песні вольнай Еўропы”, рэж. Воля Дземка.
Ты з намі 24 лістапада?