Мы заўжды кажам, што Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, якое зможа разбурыць некаторыя стэрэатыпы ў вашай галаве. І кожны, хто хоць аднойчы быў з намі, зможа пацвердзіць, што гэта абсалютная праўда.
Яшчэ адно тлумачэнне Жывой Бібліятэкі – гэта сустрэча з Іншым. Іншы – гэта чалавек з незвычайным лёсам, жыццёвай філасофіяй або рэдкай прафесіяй, які нечым ад вас адрозніваецца. Пры гэтым Іншыя такi ж чалавек як i ты. Ён/яна гатовы шчыра адказваць вам на ўсе пытанні.
Мы запрашаем вас паслухаць і паспрабаваць пачуць Іншых на Жывой Бібліятэцы 10 сакавіка ў Галерэі ТUT.BY, каб лепш зразумець не толькі іх, але і сябе, і гэты Сусвет.
Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю ў форме ніжэй альбо па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 21:00 9 сакавіка. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.
Пад час мерапрыемства мы будзем збіраць дапамогу для крутых рэбят з ініцыятывы «Ежа замест бомб». Пра іх яшчэ нядаўна рабілі матэрыял нашыя партнэры з CityDog.by. Рэбята дапамагаюць людзям, якія вымушаны жыць на вуліцы па самых розных прычынах.
Чым можна дапамагчы? Усё вельмі проста! Прыносьце на мерапрыемства:
— прадукты для гатавання: крупы (рыс, грэчку ды інш.), бульбу, цыбулю, моркву, спецыі, сланечнікавы алей,
— цёплыя рэчы: рукавіцы, шкарпэткі, шалікі, шапкі, курткі,
— сродкі гігіены (мыла, вільготныя сурвэткі, пракладкі),
— усё, чым можна падтрымаць людзей з вуліцы.
Зацікавіліся? Да сустрэчы на Жывой Бібліятэцы!
* Галерэя ТUT.BY абсталявана пандусам і ліфтам, маецца паркоўка для аўто, можна знайсці месца для ровара.