Як правесці вечар пятніцы цікава і весела? Канешне ж, завітаць у Жывую Бібліятэку!
Мы з задавальненнем запрашаем вас на чарговую сустрэчу Жывой Бібліятэкі – месца, дзе пашыраюцца межы свядомасці, разбураюцца стэрэатыпы, з’яўляюцца новыя ідэі і нестандартныя думкі.
Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, напоўненае жывымі зносінамі, пытаннямі і шчырымі адказамі. Яна дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё. Запрашаем вас на незвычайнае мерапрыемства, дзе вы зможаце за кубачкам гарбаты з печывам пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць на вуліцы ці сярод сваіх знаёмых.
Кожны Чытач, кожная Чытачка дакранецца да самага незвычайнага і прыцягальнага для сябе, зможа перажыць новыя эмоцыі, даведацца пра нетыповы досвед людзей, пазнаёміцца з Іншым.
Наша сустрэча адбудзецца ў прасторы “ВЕРХ” (вул. Куйбышава, 22). Вам патрэбны самы дальні пакой, патрапіць у які можна праходзячы першую залу і калідор наўпрост.
Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю ў форме ніжэй альбо па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 21:00 3 траўня. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.
Чакаем вас і вашых сяброў!
Прастора “ВЕРХ” знаходзіцца ў 6-м корпусе завода “Гарызонт”, абсталяваная ліфтам, але ён недасяжны для людзей у вазку, ёсць паркоўка для машын і ровараў.