“Жывая Бібліятэка” — гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам “кніг” жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на любыя пытанні. “Кніга” — гэта жывы чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны вопыт, нязвыклы для “большасці” лад жыцця і светапогляд.
Жывая бібліятэка — незвычайны фармат для цікавых размоў!
У вас будзе магчымасць шчыра паразмаўляць з Кнігамі на актуальныя тэмы, задаць свае пытанні і стаць больш адкрытмі для разнастайнасці грамдства.
Калі: 21 лютага з 15:00 (нядзеля)
Дзе: Паб-рэстаран “Большой Тим”, г. Віцебск, пр-т. Маскоўскі 7
Спасылка на рэгістрацыю: https://clck.ru/THYpE