Анлайн-курс па грамадзянскаму ўдзелу для беларусаў і беларусак
Курс ад ОЕЕС дапаможа разабрацца з тым, што азначаюць такія тэрміны як грамадзянскі ўдзел, актыўнае грамадзянства, правы чалавека, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, мясцовае самакіраванне, адвакацыя. На простых і зразумелых прыкладах пакажуць, як можа і як павінна быць арганізавана дэмакратычнае грамадства, і як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях.