Зустрэча з Іншым у Мінску
Зустрэча з Іншым у Мінску
Калі вам падаецца, што восень – гэта час, калі ўсё знішчаецца і памірае, то мы можам прапанаваць вам іншы варыянт. Восень – часіна году, калі на зямлю ападае толькі непатрэбнае, каб праз некаторы час на яго месцы вырасла нешта больш прыгожае і маладое. Але чым чалавек горшы за дрэва? Што перашкаджае і людзям пазбавіцца пэўных непатрэбных думак, меркаванняў і стырэатыпаў? Мы лічым, што нічога і таму запрашаем Вас на першую восеньскую Жывую Бібліятэку ў Мінску 16 верасня.