[ Русская версия ниже // English version below ]
Kids-friendly прасторы — гэта месцы, у якіх аднолькава зручна як дарослым, так і дзецям. Важна, што гэта прасторы не толькі для людзей з дзецьмі, а месцы, зручныя для людзей рознага ўзросту.
Як зрабіць любое месца kids-friendly?
Трэба працаваць у двух кірунках: прастора і камунікацыя.
Камфортная kids-friendly прастора – гэта:
- Зручны ўваход (пандусы, шырокія дзверы, у якія могуць праехаць дзіцячыя вазкі)
- Мажлівасць пераапрануць дзіця (спавівальныя сталы, якімі зручна карыстацца як жанчынам, так і мужчынам з дзіцём)
- Месца, дзе можна зручна пакарміць дзіця (пакоі для кармлення грудзьмі, мэбля для дзяцей дашкольнага ўзросту)
- Дзіцячы куток (часам невялікі стол з крэслам ды размалёўка ратуюць дзіця ад смутку, пакуль дарослыя чакаюць сваю чаргу)
Памятайце пра асаблівасці камунікацыі:
- Дзецям цяжэй кантраляваць пачуцці, чым дарослым. Таму можна альбо дапамагчы ім справіцца з моцнымі эмоцыямі, альбо паспрабаваць не звяртаць увагі.
- Дзеці яшчэ не заўсёды знаёмы з асабістымі межамі. Проста памятайце пра гэта і мякка выстаўляйце свае межы.
- Дзіця — гэта асоба. Нельга дакранацца да іх без дазволу. Гэта можна зрабіць толькі ў сітуацыі небяспекі.
- Дзеці не ў стане адказаць даросламу чалавеку з пазіцыі роўнасці. Таму пры патрэбе лепш размаўляйце з дарослымі, якія знаходзяцца побач з імі.
Чаму патрэбны kids-friendly прасторы?
- Дзеці – такія самыя грамадзяне, як і дарослыя. Іх патрэбы неабходна ўлічваць.
- Дарослыя з дзецьмі маюць тыя ж самыя правы, што і дарослыя без дзяцей. Трэба каб яны былі ўключаны ў грамадства гэтак жа, як і да з’яўлення дзіцяці.
Прасторы, прыязныя да дзяцей – крок да інклюзіўнага грамадства!
Тэкст: Наста Базар, Ганна Беляева
Відэа зроблена камандай BeVisual у межах ініцыятывы ALL Inclusive, якую рэалізуе Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.