Што такое інклюзія? (відэа)

ИнклюзияЗнания
5
(3)

[ Русская версия ниже // English version below ]

Інклюзія – гэта ўключэнне розных уразлівых груп у жыццё грамадства.

Мы кажам НЕ толькі пра людзей з інваліднасцю. Варта памятаць, што людзі з інваліднасцю – гэта не толькі людзі на вазках, але і людзі з парушэннямі зроку, слыху, ментальнымі парушэннямі.

Да таго ж стварэнне камфортных умоў для жыцця важна самым розным групам: бацькі з малымі дзецьмі, людзі сталага веку, людзі з рознымі захворваннямі, ЛГБТ, мігранты  і іншыя.

Розныя сацыяльныя групы важна ўключаць не толькі ў адукацыю і працу (пра што памятаюць амаль усе), але і ў іншыя сферы жыцця: культура, ахова здароўя, спорт, сэкс, вандроўкі.

У інклюзіі ёсць некалькі складнікаў: фізічны і камунікацыйна-сімвалічны.

Першы – пра фізічную прастору. Гэта не толькі пандусы, але і адаптаваны транспарт, даступныя спартовыя пляцоўкі, шырокія праходы, тактыльная плітка.

Другі – пра камунікацыйную прастору. Гэта тое, якімі словамі мы размаўляем пра розныя групы, як да іх ставімся, ці ведаем, як правільна камунікаваць з імі, ці выкарыстоўваем простую навігацыю.

Навошта нам інклюзія? Яна гарантуе ўсім роўныя магчымасці ўдзелу ў жыцці грамадства. Інклюзіўнае грамадства — зручнае для ўсіх!

Відэа зроблена камандай BeVisual у межах ініцыятывы ALL Inclusive, якую рэалізуе Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.

Русская версия - Что такое инклюзия?
Инклюзия — это включение различных уязвимых групп в жизнь общества.

Мы говорим НЕ только о людях с инвалидностью. Стоит помнить, что люди с инвалидностью — это не только люди на колясках, но и люди с нарушениями зрения, слуха, ментальными нарушениями.

К тому же создание комфортных условий для жизни важно для самых разных групп: родители с маленькими детьми, люди старшего возраста, люди с различными заболеваниями, ЛГБТ, мигранты и другие.

Различные социальные группы важно включать не только в образование и работу (о чём помнят почти все), но и в другие сферы жизни: культура, здравоохранение, спорт, секс, путешествия.

У инклюзии есть несколько составляющих: физический и коммуникативно-символический.

Первый — о физическом пространстве. Это не только пандусы, но и адаптированный транспорт, доступные спортивные площадки, широкие проходы, тактильная плитка.

Второй — про коммуникативное пространство. Это то, какими словами мы говорим о разных группах, как к ним относимся, знаем ли, как правильно с ними общаться, пользуемся ли простыми указателями.

Зачем нам инклюзия? Она гарантирует всем равные возможности участия в жизни общества. Инклюзивное общество — удобное для всех!

Видео сделано командой BeVisual в рамках инициативы ALL Inclusive, которую реализует Центр развития эффективной коммуникации «Живая Библиотека» в партнёрстве с Офисом европейской экспертизы и коммуникаций и онлайн-журналом CityDog.by.

English version - What is inclusion?
Inclusion, when implemented properly, should make everyone feel included and supported, whichever environment he or she is in.

We mean not only people with disabilities. You should remember that people with disabilities are not only people that use a wheelchair, but also those who have disorder of vision, hard of hearing, mental disorders.

Besides this is important to create comfortable living conditions for different social groups such as families with children, elderly people, people with health problems, LGBT, migrants and others.

Different social groups should be included not only in education and work, but also in other spheres of life such as culture, healthcare, sport, sex, travel, etc.

There are two components of inclusion: physical and communicative inclusion.

First one is about physical space. This is not only rampant, but also specialized transport, accessible sport grounds, wide entries, tactile paving etc.

Second one – is about communicative space. This includes vocabulary that we use to describe different groups and how we talk to them, our attitude to them, navigation around the city etc.

Why do we need inclusion? Because it secures opportunity for everyone to participate in public life. Inclusive society is friendly to everyone!

The video was made by BeVisual team as a part of ALL Inclusive initiative, which is implemented by Developing Centre for efficient communication “Human Library» in partnership with The Office for European Expertise and Communications and CityDog.by online magazine.

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 3

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць