Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

«Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны»

02.03

Выстава «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны»
5
(3)

Выстава

20 лютага ў Варшаве адкрыецца выстава пра 186-кіламетровы мур у Белавежскай пушчы і крызіс чалавека вакол яго – «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны».

Сучасныя беларускія і польскія мастакі і мастачкі – Сяргей Шабохін @sergeyshabohin, Пётр Пасевіч @piotr_pasiewiczart_official, Бартламей Кялбовіч @kielbowiczbartek, Агнэшка Каліноўская @agnieszkakalinowskastudio, Яўген Глушань @yauhenihlushan, Ксенія Галубовіч @kseniyahalubovich, BZT, Pas – даследуюць, як сцены падзяляюць людзей і жывёл, а прырода становіцца пры гэтым палітычным сведкам.

Мур, узведзены ў Белавежскай пушчы ў 2021 годзе для стрымлівання бежанцаў, разбурае экасістэму леса, перашкаджае міграцыі жывёл, але не спыняе тых, хто бяжыць да свабоды і бяспекі. Некаторыя з іх так ніколі і не выйдуць з гэтага лесу: вядома ўжо пра некалькі дзясяткаў загінуўшых. Колькі яшчэ целаў пакрыта лясным мохам?

Выстава «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны» – спроба асэнсаваць межы, якія стварае чалавек, і іх наступствы.

Калі? Дзе? Як?

  • Варшава, WOK (ul. Marszałkowska 34/50)
  • 20 лютага, адкрыццё а 19:00.
  • Выстава працягнецца да 2 сакавіка 2025 года.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
02.03

Место проведения

Варшава, Польшча
Warsaw,Poland+ Карта Google