Палітыка супрацоўніцтва арганізацыі ІншыЯ са знешнімі эксперт_камі і арганізацыямі / ініцыятывамі

Аб чым важна ведаць эксперт_кам і арганізацыям / ініцыятывам пры супрацоўніцтве з арганізацыяй ІншыЯ

19.12.2023

Арганізацыя ІншыЯ — гэта беларуская моладзевая арганізацыя, якая:

  • працуе для Беларусі і для моладзі Беларусі;
  • складаецца з маладых беларусаў_ак, якія жывуць у розных краінах.

Мы распрацавалі гэтую палітыку для таго, каб супрацоўніцтва і тое, што будзе зроблена ў яго межах, адпавядала місіі і каштоўнасцям ІншыЯ.

Нашае бачанне супрацоўніцтва

Праз нашую дзейнасць, якую мы робім як самастойна, так і з дапамогай запрошаных эксперт_ак, разам з партнёрскімі арганізацыямі і ініцыятывамі, мы прасоўваем нашыя скразныя каштоўнасці: правы чалавека, інклюзію, гендарную роўнасць, экапрыязнасць. 

Для нас гэта значыць, што паслугі, матэрыялы, прадукты і іншыя вынікі нашай сумеснай працы  не могуць змяшчаць: 

  • ідэі перавагі адной сацыяльнай групы над іншай
  • ідэі знішчэння ці выключэння пэўных сацыяльных групаў з грамадства
  • заахвочванне эксплуатуючых і гвалтоўных практык
  • стэрэатыпныя негатыўныя вобразы ўразлівых групаў
  • мову варожасці*
  • ідэі адмаўлення ад адказнага стаўлення да прыродных рэсурсаў
  • гама/лесба/бі/транс/квірфобныя, сэксісцкія, мізагінныя, расісцкія, эйджысцкія, эйблісцкія выразы, ідэі і дзеянні
  • любыя іншыя выразы, ідэі і дзеянні, якія дыскрымінуюць і абражаюць уразлівыя групы

Гэта не можа праяўляцца як у мове, так і ў візуальных вобразах, паводзінах, стаўленні да ўдзельні_ц і ў іншых формах.

* Карысныя матэрыялы па тэме мовы варожасці:

  • Медиарешебник: праект з падрабязнымі апісаннямі пра розныя ўразлівыя групы і як пра іх пісаць/казаць
  • Дапаможнік «Толерантная журналистика» з карэктнымі і не вельмі выразамі
  • Правяральнік (не)карэктнай лексікі, куды можна скапіяваць цалкам гатовы тэкст на рускай альбо беларускай мове і які прапануе варыянты выпраўлення пры патрэбе

Мы імкнемся размаўляць гендарна-чуллівай мовай.

Мы выкарыстоўваем як мага больш  ясную мову.  Гэта значыць: простыя кароткія сказы, адсутнасць складаных канструкцый і навуковых тэрмінаў без тлумачэння, адсутнасць абрэвіятур і скарачэнняў без іх расшыфроўкі і г.д. У канцы гэтага артыкула ёсць парады, як пісаць/казаць яснай мовай.

Эксперт_кі і партнёр_кі могуць па сваім уласным выбары  карыстацца беларускай і/ці рускай мовай  для прадстаўлення сваіх паслугаў і стварэння нашых прадуктаў. Са свайго боку мы заклікаем і будзем радыя дапамагчы ствараць нашыя сумесныя прадукты па-беларуску. Для нас беларуская мова — гэта яшчэ адна важная каштоўнасць і магчымасць праяўляць сябе як беларускую арганізацыю, падтрымліваць саму беларускую мову і культуру. Аднак мы не настойваем на выбары мовы эксперт_камі і запрашаем карыстацца найбольш зручнай для камунікацыі і працы мовай.

ІншыЯ пакідаюць за сабой права спыніць супрацоўніцтва / партнёрства ў выпадку парушэння эксперт_кай ці партнёрскай арганізацыяй / ініцыятывай дадзенай палітыкі.

Падзяліцца | Поделиться:
Падпісацца на рассылкуПадтрымаць