5
(8)

4 сакавіка 2022 года мы стварылі Іншых. Цяжка ўсвядоміць, але прайшоў цэлы год і мы як арганізацыя святкуем першы дзень нараджэння! Шмат працы за плячыма ― хочам пахвастацца вынікамі.

Стварылі каманду

У 2022 годзе мы шмат працавалі над стварэннем каманды, паляпшэннем працоўнай камунікацыі, пошукам эфектыўных працоўных інструментаў. А яшчэ ―  клапаціліся пра сябе і надавалі шмат увагі псіхалагічнай падтрымцы каманды. 

Досвед 2022 паказаў нам, што, нягледзячы на ​​складаныя часы і цяжкія сітуацыі ў кожнага і кожнай з нас, разам мы нашмат мацнейшыя за любыя абставіны і здольныя ствараць новае і натхняльнае.

Зараз у нашай камандзе  9 маладых беларусаў і беларусак.  Мы жывём у розных краінах і часавых паясах, але каштоўнасці, якія нас аб’ядноўваюць, у любой сітуацыі дапамагаюць прыняць слушнае рашэнне.

Распрацавалі настольную гульню «Веру – НеВеру»

«Веру – НеВеру» ― гэта 50 картак з фактамі аб беларускім грамадстве. Некаторыя карткі праўдзівыя, а некаторыя не ― трэба здагадацца, якія карткі хлусяць. Мэта гульні ― даведацца больш пра грамадства Беларусі і пагаварыць пра існуючыя ў ім праблемы. Галоўнае тут не перамога, а абмеркаванне. 

Гуляць могуць ад 2 да 20 чалавек, паасобку і па камандах. Пішыце нам на info@theothersby.org, калі хочаце правесці гульню ў сваёй суполцы.

У 2022 годзе мы правялі  7 гульнятэк,  падчас якіх 39 чалавек змаглі абмеркаваць дыскрымінацыю гуляючы.

Правялі ALL Inclusive 2.0

ALL Inclusive 2.0 ― гэта вялікі адукацыйны праект пра тое, як ладзіць мерапрыемствы і арганізоўваць прасторы інклюзіўна. Разам з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА» мы правялі два анлайн-курсы:

  • курс па вывучэнні інклюзіўнага падыходу для арганізатараў_ак мерапрыемстваў
  • курс па адвакатыўных кампаніях для прадстаўнікоў_ніц уразлівых груп

У тым ліку з-за таго, што Расія пачала паўнамаштабныя ваенныя дзеянні ва Украіне, удзельнікі_цы курса моцна дэматываваліся і іх актыўнасць значна знізілася. Але гэта  не перашкодзіла некаторым выпускнікам_цам па выніках навучання арганізаваць цудоўныя ініцыятывы: 

  • серыя фізкультурных заняткаў для людзей сталага ўзросту
  • інклюзіўная экскурсія для невідушчых людзей і людзей са слабым зрокам
  • фонд дапамогі для беларусак-мігрантак у Польшчы
  • план асветніцкай кампаніі па прыцягненні ўвагі да стэрэатыпаў пра людзей з ментальнымі і псіхічнымі разладамі
  • распрацаваная інклюзіўная палітыка для сваёй арганізацыі

Таксама мы правялі даследаванне даступнасці публічных мерапрыемстваў і прастораў для розных сацыяльных групаў. У даследаванні прынялі ўдзел больш за 200 чалавек. Вынікі дапамаглі нам распрацаваць  рэкамендацыі па правядзенні інклюзіўных мерапрыемстваў.  Азнаёміцца з нашымі парадамі можна па спасылцы.

Зладзілі курс «Рабі смела!»

Мы правялі свой  першы анлайн-курс для пачаткоўцаў у арганізацыі мерапрыемстваў.  Курс апынуўся вельмі запатрабаваным! Вось якую зваротную сувязь мы атрымалі ад нашых студэнтаў_ак:

  • 100% гатовыя раіць наш курс іншым
  • 100% адзначаюць, што курс быў карысны
  • 100% адзначаюць, што іх веды па тэме паглыбіліся

15 выпускнікоў_іц распрацавалі канцэпцыю свайго мерапрыемства, а 2 чалавекі нават паспелі правесці свае івэнты ў 2022 годзе.

Што далей?

У красавіку 2023 у нас запланаваны Форум па абмене практыкай працы з тэмай інклюзіі ў бягучай сітуацыі.

Мы ўжо аднавілі папаўненне базы інклюзіўных практык новымі прыкладамі. Дадаць сваю практыку ў базу можна запоўніўшы форму

Таксама на працягу года чакайце артыкулы на тэму скразных каштоўнасцяў як на нашым сайце, так і ў сацсетках. Падпісвайцеся на наш Instagram і Facebook, каб нічога не прапусціць.

З 1 па 8 сакавіка 2023 года ідзе Тыдзень нулявой дыскрымінацыі, у межах якога мы распавядаем пра ксенафобію і дыскрымінацыю па розных прыкметах, а таксама заклікаем сяброўскія арганізацыі праводзіць мерапрыемствы, звязаныя з гэтымі тэмамі.

Як нас падтрымаць?

Калі вам блізкія нашыя каштоўнасці і падабаецца тое, што мы робім, вы можаце дапамагчы нам некалькімі спосабамі:

  •  Распавядайце  пра нашую працу знаёмым.
  •  Падтрымлівайце  нашыя сацсеткі. Лайк, каментар і падпіска паўплываюць на алгарытмы сацсетак, і пасты ўбачыць большая колькасць людзей. Падпісвайцеся на нас у Instagram і Facebook і адзначайце ў пастах праз @theothersby.
  •  Чытайце  артыкулы на нашым сайце і дзяліцеся імі з іншымі! Карысную і этычную інфармацыю не заўсёды лёгка знайсці, але наш сайт вам у гэтым дапаможа.
  •  Наведвайце  нашыя мерапрыемствы. Мы праводзім іх для таго, каб свет рабіўся лепшым. Сачыць за анонсамі можна ў раздзеле Афіша.

Дзякуй вам за тое, што вы з намі!

Прачытаць і спампаваць поўную справаздачу на беларускай мове можна ніжэй. У нізе старонкі таксама можна спампаваць файлы справаздачы па-руску і па-англійску.

Годовой отчёт 2022 2022 Report

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Average rating 5 / 5. Vote count: 8

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
Падпісацца на рассылкуПадтрымаць