Што такое Zero Discrimination Week?
1 сакавіка па ўсім свеце адзначаецца Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, ініцыяваны ААН у 2014 годзе. Гэта штогадовы дзень, які накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.
Арганізацыя «ІншыЯ» прытрымліваецца недыскрымінацыі як асноватворнай каштоўнасці. Мы зацікаўлены ў тым, каб гэты дзень станавіўся больш значным і бачным для кожнай і кожнага ў нашым грамадстве. У 2020 годзе мы разам з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці адзначылі Дзень нулявой дыскрымінацыі, а ў 2021 прысвяцілі гэтаму цэлы тыдзень. Так і з’явіўся Zero Discrimination Week ― Тыдзень нулявой дыкрымінацыі!
У 2023 годзе годзе мы вярнуліся да гэтай ідэі, і абвясцілі Тыдзень нулявой дыскрымінацыі, прысвечаны барацьбе з дыскрымінацыяй па нацыянальнасці, пашпарце, мове.
З 1 па 8 сакавіка «ІншыЯ» разам з партнёр_камі праводзілі мерапрыемствы і распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы. Галоўная мэта ― падвышэнне ведаў пра дыскрымінацыю і метады барацьбы з ёй, падвышэнне бачнасці наступстваў дыскрымінацыі і парушэнняў правоў.
Як прайшоў Тыдзень нулявой дыскрымінацыі 2023?
Дзён
Мерапрыемстваў
Партнёр_ак
Удзельн_іц
Пастоў з хэштэгам
Праглядаў
Падзеі Тыдня 2023
Кінапрагляд «А потым мы танцавалі»
01.03.2023Настольная гульня пра беларускае грамадства «Веру – Не Веру»
01.03.2023 15:00Zero Discrimination Meet-up
03.03.2023 18:30Двухдзённы трэнінг па тэме дыскрымінацыі
04.03.2023 – 05.03.2023Кніжны клуб. Абмяркоўваем антыўтопію Маргарэт Этвуд «Аповед Служанкі»
05.03.2023 13:00Паб-квиз по правам человека «PRAVO NAPRAVO»
06.03.2023 – 07.03.2023Газетны тэатр. Пагуляем у навіны?
06.03.2023 20:00Партысіпатарная чытка п’есы «Шкура»
07.03.2023 19:00
Што пачытаць пра недыскрымінацыю?
Сабралі для вас інфармацыйныя матэрыялы ад нашых партнёр_ак пра дыскрмінацыю ў розных сферах.
Што такое ксенафобія, чаму яна небяспечна і што рабіць?
Ксенафобія: што такое, адкуль узялася і як працуе
Як жарты правакуюць дыскрымінацыю
Як прасоўваць інклюзіўны падыход у Беларусі?
Што рабіць, калі ты сутыкнуўся ці сутыкнулася з дыскрымінацыяй ў Польшчы?
Прыклады памяншэння дыскрымінацыі ў Беларусі
Як на асабістым узроўні мы можам супрацьстаяць дыскрымінацыйным тэндэнцыям?
Як перамагчы ў сабе ксенафобію?
Прыклады дыскрымінацыі розных уразлівых груп
Пра дыскрымінацыю людзей з ВІЧ/СНІД у Беларусі
Моўная дыскрымінацыя. Досвед беларусаў і беларусак
Рылсы пра дыскрымінацыю на працы, з якімі можа сутыкнуцца кожны і кожная:
- Нікіта, 20 гадоў, Віцебск
- Каця, 26 гадоў, Брэст
- Мікалай Пятровіч, 54 гады, Гомель
- Міша, 29 гадоў, Мінск
Дыскрымінацыя ў медычнай сферы
Што такое Elderspeak і як ён выкарыстоўваецца?
І яшчэ больш падрябязней пра эйджызм у медыцыне.
Паляванне на моладзь. Як улады пераследуюць моладзь з уразлівых груп?
Рылс пра дыскрымінацыю беларускіх студэнтаў і студэнтак: палітычныя адлічэнні, армія, гендарныя няроўнасці ва ўніверсітэтах і не толькі.
Сацыяльная сегрэгацыя ў горадзе па ўзроўню даходу
Сегрэгацыя ў горадзе па гендарнай прыналежнасці
Сегрэгацыя ў горадзе па ўзросце
Бяздомнасць. Як з ёю змагаюцца ў сусвеце?
Чаму гэта важна?
Вы можаце змяніць сітуацыю!З дапамогай сваіх актыўнасцяў мы не толькі распавядаем пра віды і наступствы дыскрымінацыі, але і даем слова тым, хто пакутуе ад яе. Дыскрымінацыя можа быць нябачнай, несістэматычнай, выпадковай, але моцна ўплываць на стан пацярпелых. Таму так важна пра яе казаць, каб людзі не адчувалі сябе пакінутымі сам-насам са сваімі хваляваннямі, выключанымі з грамадства, самотнымі.
Адзін невялікі ўчынак, рэпост або слова можа паўплываць на сітуацыю. Дапамагчы зможа не толькі само выказванне ў сітуацыях, калі адбываецца несправядлівасць, але і разуменне таго, якія ўчынкі і словы з’яўляюцца дыскрымінацыяй.