Што Іншыя зрабілі за 2023 год? Справаздача і спасылкі на карысныя матэрыялы

ІнклюзіяГендарПравы чалавекаЭкалогія
Вокладка справаздычы 2023
5
(5)

2023 быў няпростым. Мы працавалі ва ўмовах, калі ў свеце нарастала хваля папулізму, гамафобіі і антысемітызму, а ў краіне працягвалі затрымліваць людзей, прызнаваць іх «экстрэміст_камі» і «тэрарыст_камі» і выносіць несправядлівыя прысуды.

Мы лічым, што ў такія часы асабліва важна працягваць працу. Так, нашая каманда вырасла да 10 чалавек і мы вельмі шмат зрабілі ў партнёрстве з крутымі арганізацыямі, ініцыятывамі, актывіст_камі і эксперт_камі: допісы, артыкулы, мерапрыемствы і нават цэлыя праекты.

Таму ў першую чаргу хочам яшчэ раз сказаць вялікі дзякуй усім нашым партнёр_кам! Мы вельмі радыя сумеснай працы з вамі і чакаем яе працягу.

У гэтым артыкуле дзелімся некаторымі нашымі ключавымі вынікамі за 2023 год. Многае з таго, што мы зрабілі ў 2023 будзе карысна вам і цяпер. Таму чытайце, вывучайце і забірайце ў сваю працу і жыццё.

Каб цалкам азнаёміцца з пералікам нашых вынікаў працы за 2023 год — чытайце нашую справаздачу.

Годовой отчёт 2023 2023 Report

Падрыхтавалі рэкамендацыі пра тое, як правесці інклюзіўнае мерапрыемства

Сабралі разам увесь досвед у інклюзіўным падыходзе, які ёсць у нас і нашых каля_жанак, і прадставілі яго ў выглядзе кнігі з рэкамендацыямі. Асноўны фокус зрабілі на патрэбах наступных груп:

Фото рекомендаций
  • людзі з абмежаванай мабільнасцю,
  • невідушчыя і людзі са слабым зрокам,
  • людзі са слабым слыхам
  • людзі з псіхічнымі і ментальнымі асаблівасцямі,
  • бацькі з маленькімі дзецьмі,
  • супольнасць ЛГБТК+,
  • людзі, якія вядуць экапрыязны лад жыцця.

Рэкамендацыі падрыхтаваны на беларускай і рускай мовах. Спадзяемся, што яны будуць карысныя і дапамогуць зрабіць вашую дзейнасць больш інклюзіўнай.

Прачытаць або спампаваць рэкамендацыі Атрымаць надрукаваны асобнік

Высветлілі як справы ў галіне інклюзіі

Фото с презентации опроса "Как дела в сфере инклюзии"

Правялі апытанне сярод 47 беларускіх арганізацый і ініцыятываў, для якіх інклюзія з’яўляецца кірункам працы ці каштоўнасцю. Даведаліся, як галіна змянілася з 2020 года, з якімі перашкодамі ініцыятывы сутыкаюцца цяпер, якія ёсць патрэбы і ці адрозніваюцца яны для актывіст_ак унутры і за межамі Беларусі.

Вынікі даследавання будуць карысныя ўсім, для каго інклюзія з’яўляецца кірункам працы ці каштоўнасцю. Спадзяемся, што гэтыя дадзеныя складуць больш выразную і празрыстую карціну нашых агульных цяжкасцяў і дапамогуць больш упэўнена рухацца далей.

Азнаёміцца з вынікамі апытання Прачытаць артыкул па выніках апытання

Выпусцілі 53 матэрыялы на сайце

Нашыя артыкулы на беларускай і рускай мовах прасоўваюць скразныя каштоўнасці, расказваюць пра вопыт розных сацыяльных груп і тое, як кожн_ая з нас можа зрабіць свет вакол больш інклюзіўным: ці то выкарыстанне інклюзіўнай лексікі, ці змяненне свайго стаўлення да іншага на больш эмпатычнае.

Чытайце нашыя артыкулы і дзяліцеся імі з сяброўкамі, сябрамі і знаёмымі. Пачаць можна з самых папулярных матэрыялаў за 2023 год:

Тэкст нашай журналісткі Сашы Камко «Як арганізаваць мерапрыемства, на якое прыйдуць людзі са слабым зрокам і невідушчыя людзі» заняў 1-е месца ў намінацыі «Матэрыял аб роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых груп» прэміі «J4T AWARDS» 2023 ад ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».

Иллюстрация с тренинга "Зазямленне"

Ацанілі псіхалагічны стан актывіст_ак, якія выехалі

Пры падтрымцы гендарнай даследчыцы Лены Агарэлышавай правялі даследаванне, якое паказала некаторыя тэндэнцыі ў галіне псіхалагічнага стану актывіст_ак. Напрыклад:

  • больш за 25% выдаткоўваюць на працу / валанцёрства ў НКА больш за 40 гадзін у тыдзень;
  • 46% ацэньваюць свой узровень стрэсу як вельмі высокі;
  • 71% увесь час адчуваюць трывожнасць;
  • 81 % адзначылі, што паляпшэнню псіхалагічнага стану будзе садзейнічаць стабільны заробак.

У даследаванні прыведзеныя фактары, якія ўплываюць на стан актывіст_ак, дадзеныя пра стомленасць і стрэс, патрэбы і запыты рэспандэнт_ак, а таксама 16 рэкамендацый для арганізацый / ініцыятыў па паляпшэнні сітуацыі ў сваіх камандах.

Чытаць даследаванне Чытаць артыкул з кароткім падсумаваннем вынікаў даследавання

Што яшчэ зрабілі

  1. Правялі Тыдзень нулявой дыскрымінацыі, галоўная мэта якога —  павышэнне ведаў пра дыскрымінацыю і метады барацьбы з ёй, павелічэнне бачнасці наступстваў дыскрымінацыі і парушэнняў правоў.
  1. Асвятлялі  міжнародныя даты  з мэтай зрабіць групу і праблемы, з якімі яна сутыкаецца, больш бачнымі.
  1. Правялі ў гарах Аджарыі трэнінг-рэтрыт «Зазямленне» для 15 актывіст_ак, вымушаных выехаць з Беларусі. Трэнінг быў накіраваны на даследаванне свайго псіхалагічнага стану і навучанне прыёмам самадапамогі і самападтрымкі.
  1. Запусцілі адукацыйную анлайн-праграму «Курс на каштоўнасці» для беларускіх актывіст_ак, якія хацелі ўключыць скразныя каштоўнасці ў сваю працу.
  1. Працягвалі весці Базу інклюзіўных практык. Усяго ў базе ўжо 72 практыкі, якія падзелены на 23 катэгорыі. Там вы зможаце знайсці новыя кантакты і натхніцца крутымі прыкладамі інклюзіўнай працы.
  1. Выпускалі дайджэст «Што новага», асвятляючы кожны месяц важныя навіны ў галіне правоў чалавека, інклюзіўнасці, гендарнай роўнасці і экалагічнасці.

Дайджэст можна прачытаць на нашым сайце і ў сацыяльных сетках. Але калі вы хочаце атрымаць яго як мага хутчэй, то аформіце падпіску (гэта бясплатна), і дайджэст будзе прыходзіць вам на пошту раней за іншых на пачатку месяца.

Иллюстрация подкаста

Планы

У студзені 2024 года мы запусцілі наш падкаст «Іншыя гісторыі» і плануем яго развіваць далей. Падпісвайцеся на падкаст на зручнай для вас платформе, каб не прапусціць гісторыі людзей з розным вопытам, якія зараз у эміграцыі.

Таксама на працягу года ў нас запланаваны выхад розных матэрыялаў на тэму скразных каштоўнасцяў. Сачыце за навінамі на сайце і падпісвайцеся на нас у Instagram, Telegram і Facebook, каб не прапусціць карысныя матэрыялы.

А яшчэ мы нарэшце запусцілі Tik-Tok! Падпісвайцеся, стаўце лайкі і дзяліцеся з сябрамі!

Як нас падтрымаць

Зрабіце данат

Выдатны спосаб сказаць нам дзякуй — падтрымаць нас разава або штомесячнай падпіскай на любую суму. А калі вы рэзідэнт_ка Літвы, то штогод вы можаце пераводзіць нам да 1,2% ад сваіх падаткаў.

Кажыце

Раскажыце пра нашую працу сваім знаёмым. У складаныя часы «сарафаннае радыё» з’яўляецца выдатным спосабам распаўсюджвання інфармацыі!

Лайк, каментар, рэпост, падпіска!

Вашыя дзеянні ўплываюць на алгарытмы сацсетак. Праз вашую актыўнасць нашыя допісы ўбачыць большая колькасць людзей. Падпісвайцеся на нас у сацсетках Instagram, Tik-Tok, Telegram і Facebook і адзначайце праз @theothersby.

Чытайце і дзяліцеся спасылкамі

На сайце theothersby.org вы можаце знайсці шмат карыснай інфармацыі па тэмах роўнасці і інклюзіі. Не забывайцеся дзяліцца ёй з іншымі!

Прыходзьце

Наведвайце нашыя мерапрыемствы самі і прыводзьце знаёмых. Мы праводзім іх для таго, каб свет рабіўся лепшым. Такім чынам, калі вы прыходзіце да нас на мерапрыемствы, то дапамагаеце нам змяняць гэты свет!

Аформіце падпіску на навіны

Так вы дакладна будзеце з намі на адной хвалі, а мы будзем ведаць, што нашая дзейнасць цікавая для вас. Лісты прыходзяць 1-2 разы на месяц.

Аформіць падпіску
Сердечки

Дзякуем вам, што гэты год былі побач з намі — наведвалі мерапрыемствы, чыталі нашыя артыкулы і падтрымлівалі нас лайкамі ў сацсетках. Вашая падтрымка для нас вельмі важная. Клічам вас правесці разам і 2024 год, каб разам уплываць на стварэнне інклюзіўнага грамадства.

Каб азнаёміцца цалкам з вынікамі нашай працы за 2023 год — чытайце нашую справаздачу.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Average rating 5 / 5. Vote count: 5

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
Падпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x