Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

Беларускамоўны нэтворкінг

19.03

5
(1)

У Вільнюсе

Шукаеце магчымасць пагутарыць па-беларуску ў прыемнай і інклюзіўнай атмасферы?

Запрашаем на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе ў межах Роўнага Сакавіка — Месяца за Недыскрымінацыю, Роўнасць і Інклюзію! 20 сакавіка мы ствараем бяспечную прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна, весела і даступна для ўсіх.

Што вас чакае:

Знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі
Тэматычныя пытанні і практыкаванні для абмеркавання тэм роўнасці і інклюзіі
Магчымасць падзяліцца сваім досведам і паглядамі на недыскрымінацыю
Практычныя парады па выкарыстанні інклюзіўнай мовы
Гарбата, кава і пачастункі

Для ўсіх, хто хоча:

  • Пашырыць кола беларускамоўных знаёмстваў
  • Пераадолець моўны бар’ер
  • Даведацца больш пра інклюзіўныя практыкі
  • Паразмаўляць пра роўнасць і недыскрымінацыю
  • Проста правесці вечар у душэўнай кампаніі

Узровень беларускай мовы не мае значэння — ад “ніколі не размаўлялі” да “пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся”. Мы ствараем прастору, дзе кожны чалавек адчувае сябе ў бяспецы, незалежна ад мовы, акцэнту ці ўзроўню валодання.

Уваход вольны
Колькасць месцаў абмежаваная

Калі? Дзе?

  • 20 сакавіка
  • 18:30-21:00
  • Вільнюс, Наўямесціс (дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі)

Далучайцеся да нашай роўнай і інклюзіўнай супольнасці!

Рэгістрацыя

#РоўныСакавік2025 #EquityMarch2025

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
19.03
Мерапрыемства в категории:

Место проведения

Вільнюс, Літва
Vilnius,Lithuania+ Карта Google