Наша каманда вярнулася з навагодніх вакацый, а разам з ёй і дайджэст за снежань. У гэты раз мы вырашылі не проста сабраць навіны за снежань, але і падвесці вынікі 2024 году. Мы абапіраліся толькі на 11 выпускаў нашага дайджэсту і абралі з іх па 3 галоўныя навіны з кожнай рубрыкі. Калі мы сабралі ўсё разам, то нават не адразу паверылі, што ўсё гэта сапраўды адбылося за 2024 год. У пачатку рассылкі вы яшчэ знойдзеце тры галоўныя навіны снежня, каб не прапусціць самае важнае за апошні месяц 2024 году. У канцы ліста, як звычайна, шукайце новыя магчымасці і цікавыя ініцыятывы. Чытайце дайджэст і распавядайце пра яго каля_жанкам, каб падпісваліся!
#Навіны_снежня
Дамінік Пеліка быў асуджаны да 20 гадоў турмы
Гэта максімальна магчымы тэрмін у Францыі. Раней мужчына прызнаў сваю віну ў тым, што амаль 10 гадоў напампоўваў сваю жонку Жызэль наркотыкамі, гвалтаваў і запрашаў іншых мужчын гвалтаваць яе. Разам з ім яшчэ 49 мужчын атрымалі ад 3 да 15 гадоў турмы. Большасць з іх адмаўляла сваю віну, бо яны «атрымалі дазвол ад мужа, а, значыць, згвалтавання не было».
Даведацца большПадзенне рэжыму Башара Асада ў Сірыі
Пратэсты супраць Башара Асада пачаліся яшчэ вясной далёкага 2011 году. На змену кіруючай дынастыі прыйшлі ісламісты. Расія дала Асаду і яго сям’і палітычны прытулак.
Даведацца большБеларуская выцінанка цяпер у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА
Пратэсты супраць Башара Асада пачаліся яшчэ вясной далёкага 2011 году. На змену кіруючай дынастыі Гэта адбылося 4 снежня 2024 на 19-й сесіі камітэта ЮНЭСКА ў Парагваі. DW разбіраецца як узнікла беларуская выцінанка, чым яна адрозніваецца ад польскай і ўкраінскай і калі пачалося адраджэнне гэтага мастацтва ў Беларусі.
Даведацца больш#Лічбы_году_2024
46% актывіст_ак у эміграцыі
ацанілі свой узровень стрэсу як вельмі высокі. Гэта вынікі даследавання жыцця беларускіх актывіст_ак за мяжой ад ІншыЯ.
> 80% людзей, якія жывуць з ВІЧ,
вымушаны хаваць свой статус, баючыся дыскрымінацыі. Паводле даследавання «Індэкс стыгмы людзей, якія жывуць з ВІЧ 2.0».
На 26,5% сярэдні намінальны заробак у мужчын у Беларусі
большы, чым у жанчын згодна з дадзенымі Белстату. Самы вялікі разрыў у заробках паміж мужчынамі і жанчынамі назіраецца ў сферы «Інфармацыя і сувязь» — 41%.
У продаж паступілі «невідушчая Барбі» і Барбі «Дзівалі»
28 тысяч аб’ектаў цалкам даступныя для людзей з інваліднасцю ў Беларусі. Гэта прыкладна 22% ад агульнай Яны працягнулі лінейку лялек Барбі ад Mattel, якая заклікана паказаць разнастайнасць грамадства. Абедзве лялькі зробленыя з удзелам адпаведных супольнасцяў, не транслююць стэрэатыпы і былі добра прынятыя грамадствам. Новую ляльку Барбі «Дзівалі» наогул раскупілі за 24 гадзіны.
Даведацца больш Даведацца большАмстэрдам адмовіўся ад цэнтральнага падлакотніка на лаўках
Гэта было зроблена для таго, каб яны сталі больш зручнымі для людзей з досведам бяздомнасці. «Горад належыць усім. Недапушчальна, каб мы яшчэ больш каралі людзей, змушаных жыць на вуліцы, ускладняючы ім пошук добрага месца для начлегу».
Даведацца большЗапусціўся чат-бот пра ВІЧ і сэксуальнае здароўе
Беларуская ініцыятыва «Молодые Люди+» запусціла чат-бот у Тэлеграм «ВИчат», які дапамагае здабываць падрабязную інфармацыю пра ВІЧ і атрымаць бясплатную псіхалагічную і юрыдычную падтрымку.
Даведацца большСуд ААН прызнаў ізраільскую акупацыю палесцінскіх тэрыторый незаконнай
Гэта быў першы раз за 57 гадоў, калі Міжнародны суд ААН выказаў сваю пазіцыю наконт гэтай спрэчнай тэрыторыі.
Даведацца большЦіск на ЛГБТК+ людзей у Беларусі
У лютым 2024 Генпракуратура Беларусі падрыхтавала законапраект, які прадугледжваў адказнасць за «прапаганду ненармальных адносін, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад дзяцей» (праект закона пакуль не прайшоў узгаднення). А ў красавіку 2024 году ўжо Міністэрства культуры Беларусі выпусціла загад, згодна з якім дэманстрацыя гомасэксуальных стасункаў была абвешчана парнаграфіяй (за яе распаўсюд могуць пазбавіць волі на тэрмін да чатырох гадоў).
Даведацца больш Даведацца большДаказана ўзаемасувязь павагі да правоў чалавека і развіцця эканомікі
У 2024 годзе Нобелеўскую прэмію па эканоміцы атрымалі Дарон Аджэмоглу, Сайман Джонсан і Джэймс Робінсан за даследаванні пра тое, як законы, інстытуты і роўныя правы ўплываюць на эканамічны рост краін. Галоўная ідэя ў тым, што дзе паважаюць правы чалавека і закон працуе для ўсіх, там і эканоміка развіваецца хутчэй.
Даведацца большКанстытуцыйнае права на аборт
Францыя стала першай краінай у свеце, якая замацавала ў Канстытуцыі «свабоду жанчын звяртацца да аборту».
Даведацца большАлімпійскія гульні: колькасны гендарны парытэт, дзіцячы пакой і скандалы з гендарнымі тэстамі
Гульні ў Парыжы ўвайшлі ў гісторыю не толькі праз забеспячэнне роўнага па колькасці прадстаўніцтва спартоўцаў і спартовак і размяшчэнне першага дзіцячага пакою ў Алімпійскай вёсцы, але і з-за скандалаў вакол гендарных пытанняў. Так алжырская алімпійская чэмпіёнка па боксе Іман Хеліф праз гендарныя пытанні наогул сутыкнулася з кібербулінгам.
Даведацца больш Даведацца большТалібы адабралі ў жанчын амаль усе базавыя правы і пайшлі нават далей
Урад «Талібана» ў 2024 годзе паступова ўводзіў усё новыя больш жорсткія законы. Сярод іншага жанчынам забаронена гаварыць у грамадскіх месцах, знаходзіцца з адкрытымі тварамі на публіцы, размаўляць адна з адной, чытаць Каран услых у прысутнасці іншых жанчын.
Даведацца больш2024 год прызнаны самым спякотным у гісторыі назіранняў
Сусвет, верагодна, упершыню перажыў каляндарны год, калі сярэднегадовая тэмпература паверхні Зямлі перавысіла ўзровень даіндустрыяльнага перыяду (1850-1900 гады) больш чым на 1,5 градуса.
Даведацца большUSB Type-C як стандарт у Еўразвязе
Еўрапарламент зацвердзіў стандартызацыю раздымаў для ладавання мабільных прылад. Да канца 2024 года ўся партатыўная электроніка для продажу ў Еўразвязе павінна была пачаць абсталёўвацца толькі USB Type-C.
Даведацца большУ Еўразвязе да пластыкавых бутэлек цяпер мацуюць накрыўкі
Такое рашэнне было рэалізавана праз тое, што накрыўкі з’яўляюцца адным з самых распаўсюджаных аднаразовых пластыкавых забруджвальнікаў. Да ліпеня 2024 усе краіны Еўразвязу павінны былі адмовіцца ад выкарыстання бутэлек з асобнымі накрыўкамі аб’ёмам да трох літраў.
Даведацца больш