Обложка_дайжест_черн
5
(1)

Ух, месяц выдаўся вельмі насычаным! Адзін толькі Роўны Сакавік у партнёрстве з Human Canstanta чаго варты! А колькі было цікавых тэкстаў! З Instagram мы даведаліся пра таксічную клапатлівасць, якая зусім не пра клопат. На сайце БАЖ выйшаў артыкул «Ідэальнае супрацоўніцтва паміж медыямі і НДА: як яно выглядае?» з меркаваннямі абодвух бакоў. Яшчэ мы заўважылі, што Google Fonts цяпер паказвае тэставыя шрыфты на цытатах з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека — прыгажосць, ну! Іншыя яскравыя і важныя падзеі сакавіка шукайце ніжэй.

Дысклэймер
Гэты дайджэст можа ўтрымліваць спасылкі на «экстрэмісцкія» матэрыялы. Калі ласка, будзьце ўважлівымі пры пераходзе па спасылках.

#Лічба_месяца

64%

столькі законных правоў мужчын даступныя жанчынам у 2025 годзе паводле дакладу Арганізацыі аб’яднаных нацый (далей — ААН) аб становішчы жанчын у свеце.

дайджест_инклюзия

Беларуская моладзь больш талерантная за расійскую

Пра гэта Еўрарадыё даведалася са зборніку навуковых прац БДУ. У межах даследавання каштоўнасцяў былі апытаныя студэнты БДУ і аднаго з расійскіх ВНУ. Вялікай розніцы ў поглядах на працу ці самарэалізацыю не было, а вось адносна стаўлення да аднаполых стасункаў, шлюбаў і гендарных стэрэатыпаў сацыёлагі знайшлі значныя адрозненні.

Даведацца больш

У Мінску стварылі футбольную каманду для дзяцей з сіндромам Даўна

Каманду стварыла арганізацыя «Даун Синдром. Инклюзия». Заняткі бясплатна праводзяць прафесійныя трэнер_кі. Усю неабходную экіпіроўку падарыў беларускі брэнд адзення Lepshy.

Даведацца больш
дайджест_права человека

Навігатар бяспечных перасоўванняў

Юрыст_кі «Прававой ініцыятывы» стварылі інтэрактыўную мапу, якая адлюстроўвае рызыкі, звязаныя з наведваннем розных краін для беларус_ак, якія знаходзяцца ў вымушанай міграцыі. Былі прааналізаваны 193 краіны-члены ААН і 8 часткова прызнаных тэрыторый.

Даведацца больш

Пошукавікі з ШІ генеруюць недакладныя цытаты ў 60% выпадкаў

Даследчыкі параўналі восем пошукавых сістэм на аснове штучнага інтэлекту. Праблемы з цытаваннем выявіліся ва ўсіх. Пры гэтым асаблівую асцярогу выклікае ўпэўненасць, з якой ШІ выдае няправільны адказ.

Даведацца больш
Дайджест_баннер_подписка

дайджест_гендерная равность

«Нас вырашылі зусім звесці са свету»

З такой назвай выйшаў даклад Праваабарончага цэнтра «Вясна» пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды. Даклад паказвае як рэжым сістэматычна парушае правы жанчын паводле гендарных прыкметаў.

Даведацца больш

Першая гоначная інжынерка ў гісторыі «Формулы‑1»

Кампанія Haas павысіла Лаўру Мюлер да пасады гоначнай інжынеркі для новага гоншчыка Эстэбана Окона. Гоначная інжынерка — адна з самых адказных пасад у камандзе, бо яна з’яўляецца галоўным звяном паміж гоншчыкам і камандай і працуе для дасягнення найвышэйшых паказчыкаў.

Даведацца больш
дайджест_экодружествнность

Да кліматычнага саміту ААН знішчылі трапічны лес

Участак падахоўнага трапічнага лесу Амазонкі працягласцю 12 км быў высечаны для будаўніцтва чатырохпалоснай шашы да кліматычнага саміту COP30 у Бразіліі, дзе сусветныя лідар_кі ​​будуць гаварыць пра экалогію.

Даведацца больш

Чорных катоў сталі часцей браць з прытулкаў

На гэта паўплываў кранальны латвійскі аскараносны мультфільм Flow. Раней у Бразіліі праз розныя забабоны чорных катоў менш ахвотна бралі з прытулкаў. Аднак мультфільм набыў такую  папулярнасць, што пераадолеў забабоны!

Даведацца больш

Анонсы і магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
Падтрымаць
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x