26-28 January 2024 / Chisinau, Moldova
EaP Civic Tech Hackathon збірае грамадскіх актывіст_ак, распрацоўшчы_ц і дызайнер_ак з краін Усходняга Партнёрства, каб разам распрацаваць лічбавыя рашэнні, якія задавальняюць патрэбы суполак, дапамагаюць грамадзян_кам лепш прыцягваць урад да адказнасці і/або спрыяюць паляпшэнню дзяржаўных паслуг.
Пераможцы хакатона атрымаюць фінансавую (10 000 – 12 000 еўра) і экспертную падтрымку.
Мерапрыемства пройде з 26 па 28 студзеня ў Кішынёве (Малдова).
Тэрміны падачы заявак: 13 лістапада (для каманд) і 18 снежня (для IT-спецыяліст_ак).