Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

Акселератар публічных кампаній

01.09

0
(0)

6 месяцаў для адукацыі і рэалізацыі кампаній

Удзельнікі і ўдзельніцы акселератара будуць працаваць над ідэямі публічных кампаній, распрацоўваць план іх правядзення і рэалізоўваць іх. Гэта магчымасць атрымаць новыя веды і навыкі ад спецыяліст_ак у гэтай сферы. Лепшыя ідэі змогуць прэтэндаваць на фінансавую падтрымку.

Вы хочаце прыцягнуць увагу да праблемы, якая не вырашаецца, ці хацелі бы прыцягнуць увагу да нейкіх выпадкаў дыскрымінацыі? А можа вы хацелі б зладзіць кампанію па папулярызацыі беларускай мовы? Падчас акселератара разам з ментарамі і ментаркамі вы навучыцеся ператвараць карысныя ідэі для Беларусі ў публічныя кампаніі.

Мы чакаем заяўкі ад актывістаў_ак і журналістаў_ак з малым досведам вядзення публічных кампаній, якія:
  • жадаюць навучыцца працы з іх арганізацыяй, мадэрацыяй і правядзеннем;
  • маюць ідэі публічных кампаній, накіраваных на дэмакратызацыю Беларусі, падтрымку грамадзянскай супольнасці, высвятленне і вырашэнне разнастайных праблемаў;
  • хочуць атрымаць ментарскую, а магчыма і фінансавую падтрымку сваёй працы.
Акселератар будзе складацца з двух этапаў:
  • Падчас першага этапу 20–22 верасня ўдзельнікі і ўдзельніцы возьмуць удзел у выязным трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу (афлайн), а праз 1,5 месяца ад пачатку праграмы адбудзецца пітчынг ідэй публічных кампаній і адбор лепшых праектаў (анлайн).
  • Падчас другога этапу тыя, хто паспяхова пройдуць пітчынг, возьмуць удзел у study visits у профільныя арганізацыі.

Усе праекты, якія пройдуць на другі этап, атрымаюць магчымасць ментарскай падтрымкі анлайн ад аднаго_ой з нашых ментараў_ак.

Тры лепшыя ўдзельнікі_цы атрымаюць фінансавую падтрымку сваёй працы і на працягу трох месяцаў пасля атрымання фінансавання павінны будуць рэалізаваць свой праект.

Увага! Аплікантам_кам з Беларусі трэба мець дзеючую візу для наведвання краін ЕЗ. Free Belarus Center не аказвае падтрымку ў атрыманні візы.

Для падачы заяўкі на акселератар публічных кампаній патрэбна дадаць матывацыйны ліст і рэкамендацыйныя лісты ад двух асоб.

Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу 20–22 верасня.

Месца правядзення мы паведамім адабраным удзельнікам_цам асабіста. Транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне пакрываюцца Free Belarus Center.

Працягласць акселератара — 6 месяцаў.

Дэдлайн падачы заяўкі — 1 верасня.

Падаць заяўку

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 0 / 5. Колькасць галасоў: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
01.09

Арганізатара

Free Belarus Center
Паглядзець сайт Арганізатара