У Вільнюсе
Шукаеце магчымасць пагутарыць па-беларуску ў прыемнай атмасферы?
Запрашаем на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе! 30 студзеня мы ствараем прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна і весела.
Што вас чакае:
Знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі
Практычныя заданні для лёгкага пачатку размовы
Магчымасць знайсці аднадумцаў і сябро_вак
Гарбата, кава і пачастункі
Для ўсіх, хто хоча:
- пашырыць кола беларускамоўных знаёмстваў
- пераадолець моўны бар’ер
- проста правесці вечар у душэўнай кампаніі
Узровень беларускай мовы не мае значэння — ад “ніколі не размаўлялі” да “пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся”
Калі? Дзе?
- 30 студзеня
- 18:30-21:00
- Вільнюс, Наўямесціс (дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі)
Далучайцеся да нашай цёплай супольнасці!
Рэгістрацыя
Колькасць праглядаў: 3