Квіз-трэнінг для развіцця ў дзяцей крытычнага мыслення ў Вільні
Калі вы тата ці мама дзяцей ад пяці гадоў ці проста ў вашым асяроддзі ёсць дзеці, пра развіццё якіх вы клапоціцеся, запрашайце іх ды прыходзьце разгадваць загадкі і трэніраваць крытычнае мысленне на сямейны квіз-трэнінг ад ініцыятывы TLUMACH.
Крытычнае мысленне – «мастхэв» сярод мяккіх навыкаў, абсалютна неабходны ў сучаснасці. Многія чулі гэта, як і тое, што гэты навык пажадана развіваць чым раней, ды ў той жа час не ўсе ўяўляюць, як «намацаць» крытычнае мысленне ды дзе яго прымяняць. У межах мерапрыемства плануецца кароткае пагружэнне ў факты пра крытычнае мысленне ды далейшая яго трэніроўка ў фармаце квіза. Пытанні складзеныя такім чынам, каб дарослыя і дзеці маглі разважаць і адказваць сумесна.
Калі вас зацікавіла тэма, але не маеце магчымасці трапіць на мерапрыемства, падпісвайцеся на каналы TLUMACH у тэлеграме і інстаграме — там знойдзеце карысны кантэнт пра камунікацыю з дзецьмі, а таксама анонсы наступных мерапрыемстваў.
Засталіся пытанні? Пішыце ў тэлеграм @tlumachme_bot.
У правядзенні квіза-трэнінгу «Чаму так?» ініцыятыву TLUMACH падтрымала арганізацыя «ІншыЯ», місія якой — «развіццё інклюзіўнага і талерантнага грамадства, у якім усе адчуваюць сябе сабой і не падвяргаюцца дыскрымінацыі».