Выстава
20 лютага ў Варшаве адкрыецца выстава пра 186-кіламетровы мур у Белавежскай пушчы і крызіс чалавека вакол яго – «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны».
Сучасныя беларускія і польскія мастакі і мастачкі – Сяргей Шабохін @sergeyshabohin, Пётр Пасевіч @piotr_pasiewiczart_official, Бартламей Кялбовіч @kielbowiczbartek, Агнэшка Каліноўская @agnieszkakalinowskastudio, Яўген Глушань @yauhenihlushan, Ксенія Галубовіч @kseniyahalubovich, BZT, Pas – даследуюць, як сцены падзяляюць людзей і жывёл, а прырода становіцца пры гэтым палітычным сведкам.
Мур, узведзены ў Белавежскай пушчы ў 2021 годзе для стрымлівання бежанцаў, разбурае экасістэму леса, перашкаджае міграцыі жывёл, але не спыняе тых, хто бяжыць да свабоды і бяспекі. Некаторыя з іх так ніколі і не выйдуць з гэтага лесу: вядома ўжо пра некалькі дзясяткаў загінуўшых. Колькі яшчэ целаў пакрыта лясным мохам?