2 лістапада ў Мінску адбудзецца форум па абмене інклюзіўнымі практыкамі “ALL Inclusive”.
Русская версия анонса: http://bit.ly/2mkjKDj
Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка“, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый і гарадскі анлайн-часопіс CityDog.by запрашаюць арганізацыі, ініцыятывы, актывістак і актывістаў прадставіць і даведацца пра інклюзіўныя практыкі, якія спрыяюць уключэнню розных уразлівых груп у жыццё грамадства.
Форум збярэ разам больш за 50 прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці, якія працуюць у сферы інклюзіі ці ўжываюць інклюзіўныя практыкі, для іх прадстаўлення і абмену, усталявання партнёрскіх стасункаў і абмеркавання сумесных ідэяў для пашырэння інклюзіі ў грамадстве.
Прыняць удзел у форуме можна ў якасці спікера/спікеркі ці ўдзельніка/удзельніцы (прадставіўшы сваю інклюзіўную практыку ці не адпаведна). Усім жадаючым неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю, запоўніўшы заяўку http://bit.ly/ALLInclusiveForum да 10 кастрычніка. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц. Усе зарэгістраваныя атрымаюць адказ пра ўдзел у форуме не пазней за 17 кастрычніка.
Калі: 2 лістапада (субота), 11:00-16:00.
Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, пр-т Газеты Праўда, 11 (ст.м. Пятроўшчына).
Мерапрыемства ў FB: https://www.facebook.com/events/1077680839106655/
Будынак даступны. Маецца аўтамабільная і роварная паркоўка.
Удзельнікі і ўдзельніцы, якія прадставяць лепшыя інклюзіўныя практыкі па меркаванню арганізатараў, будуць мець магчымасць альбо прадставіць сваю практыку ў CityDog.by, альбо зняць відэа-інструкцыю па ўжыванню практыкі, альбо правесці адкрыты майстар-клас для тых, хто хацеў бы ўжываць практыку ў сваёй дзейнасці.
Арганізатары форума таксама стварылі суполку “Інклюзіўная Беларусь” ў Фэйсбук для ўсіх зацікаўленых у развіцці тэмы інклюзіі ў Беларусі. Далучайцеся!
Арганізатары форума не маюць магчымасці кампенсаваць выдаткі ўдзельнікаў і ўдзельніц на транспарт і пражыванне. Падчас форума будуць арганізаваны кава-перапынкі. Мовы форума: беларуская і руская.
Калі ў вас засталіся дадатковыя пытанні пра форум, то можаце задаваць іх на паштовую скрыню [email protected] з пазнакай “Форум”.