Кожны і кожная могуць паўплываць на вырашэнне праблем у грамадстве і змяніць сітуацыю ў лепшы бок. Зразумець як дапаможа майстэрня форум-тэатра “Адчуй”!
Форум-тэатр – імправізацыйны фармат, у якім абыгрываецца сацыяльна-значная тэма. Форум-тэатр дае магчымасць убачыць складаную сітуацыю і знайсці з яе выйсце.
У праграме:
– гульні на разняволенне,
– форум-тэатр як метад, заснаваны на правах чалавека
– падрыхтоўка і паказ* пастаноўкі
Запрашаем на форум-тэатр 29 лютага з 11:00 да 19:30 у прастору «Задзіночання беларускіх студэнтаў» (вул. Кастрычніцкая, 16к20).
* вы можаце паўдзельнічаць толькі ў паказе форум-тэатра. Для гэтага чакаем вас 29.02 да 18:00 (ў апошнім пытанні анлайн-рэгістрацыі пазначце час удзелу 18:00-19:00).
Абавязковая рэгістрацыя да 23:59 25 лютага па спасылцы: https://forms.gle/FjL1frvk7Kue4wb27
Колькасць месцаў абмежавана. 26 лютага вы атрымаеце запрашэнне па пошце. Удзел бясплатны.
Форум-тэатр праводзіцца Цэнтрам “Жывая Бібліятэка” сумесна з прасторай “Задзіночання беларускіх студэнтаў” у межах Дня нулявой дыскрымінацыі, каб садзейнічаць роўнасці ўсіх людзей перад законам і ў жыцці
#zerodiscriminationdayby
#zerodiscriminationday
Наколькі карысная гэта публікацыя?
Ацані:
Сярэдні рэйтынг 0 / 5. Колькасць галасоў: 0
Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!