Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

Форум-тэатр “Адчуй правы чалавека” у Бабруйску

18.10.2020 12:00 - 19:30

0
(0)

Бабруйск, сустракай Майстэрню форум-тэатра «Адчуй правы чалавека» 18 кастрычнiка!

Калі мы сустракаемся з парушэннем правоў чалавека, то гэта бянтэжыць, і з гэтым хочацца змагацца. Як? Адказ дапаможа адшукаць Форум-тэатр «Адчуй правы чалавека».

Форум-тэатр – імправізацыйны метад, у якім абыгрываецца сацыяльна значная тэма. Ён дае магчымасць убачыць складаную сітуацыю, адчуць яе і знайсці выйсце.

Калі: 18 кастрычнiка (нядзеля), 12:00-19:30

Дзе: Бабруйск, Тайм-клуб “1387”, вул. Чангарская, 54

Можна прыйсці да 18:30 толькі на прагляд форум-тэатра.

У праграме:

– гульні на разняволенне- форум-тэатр як метад, заснаваны на правах чалавека

– гутаркі на сацыяльна значныя тэмы, выбар тэмы пастаноўкі

– падрыхтоўка і паказ пастаноўкі

– пошук рашэнняў канфліктаў, якія суправаджаюцца парушэннем правоў чалавека

 

Абавязковая рэгістрацыя да 21:00 17 кастрычнiка: https://forms.gle/oEDVLVqc85yXhZKE8. Зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць 17 кастрычнiка а 21 гадзіне запрашэнне на пошту.

Форум-тэатр адбудзецца пры наяўнасці не меней за 15 рэгістрацый.


Калі ласка, майце з сабой 1-2 медыцынскія маскі і антысептык. Калі будзеце адчуваць сябе не дужа добра ў дзень форум-тэатра, то паведаміце пра гэта арганізатарам.

На мерапрыемстве мы будзем намагацца забяспечыць маскамі тых, хто на іх забудзецца.

 

Чытаць больш пра форум-тэатр: https://theothersby.org/activities/majsternya-forum-teatra/

Форум-тэатр праводзіцца Цэнтрам “Жывая Бібліятэка” cумесна з арганізацыяй Тайм-клубам “1387” ў межах праекта RegiOn

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 0 / 5. Колькасць галасоў: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
18.10.2020
Время:
12:00 - 19:30
Мерапрыемства в категории:

Арганізатара

Тайм-клуб “1387”
Паглядзець сайт Арганізатара

Место проведения

Тайм-клуб “1387”
Чонгарская, 54
Бабруйск,Belarus
Паглядзець сайт Место проведения